ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ДЗІЦЯЧАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ N10

Тыдзень роднай мовы адзначыла 10-я дзіцячая бібліятэка Мінска. Да святкавання далучылася рэдакцыя часопіса “Бярозка” і пісьменніца Аліна Длатоўская. Вось што пішуць “гаспадары” свята:

“Нашым чытачам сёння было не проста цікава, а вельмі цікава! Спачатку галоўны рэдактар часопіса Кацярына Каплун прызналася ў сваёй любові да беларускай мовы, пазнаёміла падлеткаў з асноўнымі рубрыкамі часопіса. Затым свае кнігі прадставіла маладая, але вельмі перспектыўная пісьменніца, Аліна Длатоўская. Выдатны свабодны моладзевы стыль зносін адразу падпаліў сэрца падлеткаў. Размова ішла і пра чытанне, і пра жыццё, і пра ўзаемаадносіны, і пра пісьменніцкае майстэрства. А якія незвычайныя персанажы кніг Аліны! Даведаўшыся пра тое, што наша пісьменніца працуе з YouTube, хлопцы пачалі задаваць ёй адно пытанне за адным … У канцы мерапрыемства Кацярына правяла віктарыну па біяграфіях Якуба Коласа і Янкі Купалы з розыгрышам часопісаў. І вы, вядома, здагадаліся, што без сэлфі з пісьменнікам і аўтограф-сесіі не абышлося, так? Адарваць чытачоў ад нашых яскравых гасцей было амаль немагчыма … Дзякуй рэдакцыі часопіса «Бярозка» за свята!

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *