Газеце «Наша талачыншчына» — 90!
Калектыву ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Наша Талачыншчына»
Паважаныя калегі!
Ад шчырага сэрца віншую калектыў рэдакцыі, а таксама яе ветэранаў з 90-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара вашай газеты.
Выданне мае сваю гісторыю, традыцыі, непаўторны стыль. Інфармацыя ў ім заўсёды была і застаецца аб’ектыўнай і шматграннай.
Дзякуючы «Нашай Талачыншчыне» жыхары раёна маюць магчымасць аператыўна даведвацца аб падзеях у вобласці, зменах, якія адбываюцца ў краіне і іншых рэгіёнах Беларусі.
Глыбокае разуменне праблем, здольнасць ясна і даходліва тлумачыць няпростыя палітычныя і эканамічныя пытанні, смела прадстаўляць розныя меркаванні, пісаць цікава і займальна — усе гэтыя якасці ярка характарызуюць журналістаў вашай газеты. Вы дапамагаеце жыхарам раёна асэнсаваць тое, што адбываецца, быць пачутымі ўладай, а ўладзе – быць зразумелай для насельніцтва. Дзякую вам за гэту актыўную жыццёвую пазіцыю!
Жадаю калектыву рэдакцыі добрага здароўя, дабрабыту, цікавых і яркіх работ, невычэрпнай творчай фантазіі і нязменнай увагі з боку чытачоў.
І.У.Луцкі