У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ўшанавалі пераможцаў анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

24 сакавіка ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў па выніках Рэспубліканскага анлайнконкурсу чытальнікаў О, Беларусь, мая шыпшына.

Анлайн-конкурс чытальнікаў, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі, стаў ініцыятывай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сумесна з партнёрамі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Інфармацыйнымі партнёрамі, якія і падрыхтавалі прызы ўдзельнікам, выступілі часопісы “Маладосць” (у тым ліку Выдавецкі дом “Звязда”) і “Бярозка”. Конкурс праходзіў з 1 кастрычніка па 15 лістапада 2020 года.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Алесь Cуша, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела НББ, сябра аргкамітэта Настасся Жарская распавяла пра асаблівасці правядзення конкурсу.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел сябры журы дацэнт філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірына Багдановіч; паэтка, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук Аксана Данільчык; а таксама дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік, старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі.

Ад інфармацыйных партнёраў конкурсу выступілі намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць” Дзмітрый Шулюк і галоўны рэдактар часопіса “Бярозка Кацярына Каплун,”, а таксама Людміла Сяменас, бібліятэкар Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі, якая таксама ўдзельнічала ў анлайн-конкурсе.

Дыпломамі і прызамі былі ўзнагароджаны:

у катэгорыі 6–9 гадоў – Аляксандра Рудэнка, Станіслаў Сашко і Вікторыя Кулік;

у катэгорыі 1013 гадоў – Арсеній Астаповіч, Захар Прыбыш, Раман Сасноўскі, Цімур Жырны, Ульяна Мурманцава і Ганна Чамаданава;

у катэгорыі 14–17 гадоў – Дар’я Ціханская, Сяргей Бярозка, Анастасія Феданюк, Ягор Троцкі;

у катэгорыі ад 18 гадоў – Марына Мандзік, Аляксандр Матошка і Вераніка Сакалова.

Прыз глядацкіх сімпатый атрымалі Эліна Рогалева і Іван Скарабагатаў; прызы сімпатый ад часопіса “Маладосць”Арына Колесава і Ягор Кузаўкоў; прыз сімпатый ад народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” – Яраслаў Шчэрбаў і Таццяна Новікава. Таксама былі ўручаны граматы і памятныя прызы пераможцам конкурсу ад Беларускага фонду культуры і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Прыемна адзначыць, што ў нашага праекта з’явіўся новы партнёр – Вялікі тэатр Беларусі. Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша ад імя партнёра ўручыў пераможцам конкурсу запрашэнні на оперу П. Вальдгардта “Кошкін дом” (рэжысёр Д. Пататурка) па матывах аднайменнай казкі С. Маршака.

Цёплую і шчырую атмасферу вечарыны сваімі творчымі выступленнямі стварылі ўдзельнікі конкурсу і народны літаратурны тэатр “Жывое слова” пад кіраўніцтвам сябра журы Алесі Сівохінай, якія пранікліва чыталі вершы У. Дубоўкі і выконвалі песні на словы паэта. Вельмі сардэчна прагучала музычнае выкананне ўласнага сачынення Таццяны Аржаноўскай, пераможцы конкурсу ў намінацыі “За лепшае музычнае ўвасабленне верша”.

 

Для ўдзельнікаў мерапрыемства было арганізавана наведванне Музея кнігі і агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі.

 

Вялікі дзякуй усім удзельнікам конкурсу!

 

Віншуем пераможцаў з узнагародамі!

 

З творчымі працамі ўдзельнікаў можна азнаёміцца ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына”на Facebook, а таксама ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.

 

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *