МОЎНАЯ КАРЦІНА СВЕТУ Ў ФРАЗЕАЛАГІЗМАХ З УСТАРЭЛЫМІ СЛОВАМІ

Беларуская мова багатая на фразеалагічныя звароты, якія моцна ўпрыгожваюць гаворку, робяць яе выразнай, вобразнай. Чым багацейшы слоўнікавы запас, тым цікавей і ярчэй чалавек выказвае свае думкі. Паходжанне фразеалагізмаў самым непасрэдным чынам звязана з гісторыяй краіны. Нашае анкетаванне паказала, што вучні школы дрэнна ведаюць фразеалагізмы, асабліва тыя, у склад якіх уваходзяць устарэлыя словы. 

Мы прааналізавалі 130 фразеалагізмаў і знайшлі ў іх 102 устарэлыя словы, якія адлюстроўваюць разнастайныя гістарычныя рэаліі. Мы вызначылі, што яны падзяляюцца на дзве асноўныя катэгорыі — архаізмы (37 адз.) і гістарызмы (65 адз.).  

У выніку сваёй працы мы зрабілі ілюстрацыйны тлумачальны слоўнік фразеалагізмаў, у складзе якіх ёсць устарэлыя словы, а таксама распрацавалі інтэрактыўныя заданні на веданне значэння фразеалагізмаў і ўстарэлай лексікі ў праграме LearningApps.org.

Прачытаць даследаванне можна ў майскім нумары «Бярозкі», знайсці тлумачальны слоўнік — па спасылцы, а выканаць інтэрактыўныя заданні — тут і  тут

Аляксандра Лубачкіна,

Валерыя Нацэўская,

вучаніцы 10 «Б» класа сярэдняй школы № 5 г. Жодзіна

Кіраўнік Таццяна Паўлаўна Дабравольская,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *