«Навінам Старадарожчыны» – 90!
Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў дзяржаўнай установы «Рэдакцыя газеты «Навіны Старадарожчыны» з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара.
«Ваша выданне мае слаўную гісторыю і свой стыль. І сёння, працягваючы лепшыя традыцыі, паважаная мясцовая раёнка ўсебакова асвятляе жыццё роднага краю, па-ранейшаму застаецца надзейнай крыніцай актуальнай інфармацыі пра самыя важныя падзеі краіны і Старадарожскага раёна», – гаворыцца ў віншаванні.
Асаблівае значэнне мае сацыяльная накіраванасць матэрыялаў. Праблемы эканомікі, адукацыі, аховы здароўя, патрыятычнага выхавання, беражлівага стаўлення да зямлі разглядаюцца ўдумліва, з любоўю да роднага краю.
Міністр падзякаваў калектыву рэдакцыі за нястомную працу, праўдзівае і своечасовае асвятленне жыцця рэгіёна.
Уладзімір Пярцоў выказаў упэўненасць, што супрацоўнікі выдання і надалей будуць ісці ў нагу з часам, застаючыся патрыётамі нашай Айчыны, а таксама пажадаў усяму калектыву выдатных творчых дасягненняў, добрага здароўя, дабрабыту, нязменнай адднасці чытачоў.