З нататніка прафесара Мялдзіса

У ліпеньскім нумары «Бярозкі» вас чакае захапляльная гісторыя пра чай (ці пра гарбату — каму як больш падабаецца) ад нашых добрых знаёмых — герояў аповесці «Кулінарная школа кухарчыкаў» Алены Масла і Ларысы Мятлеўскай.
А пакуль давайце зазірнём у нататнік прафесара Мялдзіса і даведаемся колькі цікавостак пра цудоўны напой…

З нататніка прафесара Мялдзіса

***

Даследчыкі мяркуюць, што ў Паднябесную чай трапіў з лясоў тыбецкага нагор’я, Бірмы і Сіяму. Там былі знойдзены чайныя дрэвы вышынёй да 8-9 метраў. Менавіта з гэтых мясцін больш за 5000 тысяч гадоў таму расліна распаўсюдзілася ў краінах паўднёва-ўсходняй Азіі.

***

Чай быў вядомы на нашых землях яшчэ ў ХVІІ ст., але праз вялікі кошт яго пілі толькі вельмі багатыя людзі. Сітуацыя памянялася на пачатку ХІХ ст., калі чай стаў дасяжным не толькі для заможных прадстаўнікоў тагачаснага грамадства, але і гарадскога насельніцтва.

***

Кароль Францыі Людовік ХІV, які хварэў на апаплексію і падагру, неяк даведаўся, што кітайцы лечаць гэтыя хваробы чаем і зрабіўся яго шчырым прыхільнікам. Да таго ж, пры двары ён завёў традыцыю чаявання ў кітайскім стылі. Цікава, што чай упадабалі мужчыны, але не прынялі жанчыны. Нявестка караля, немка Лізелота фон Пфальц, пакаштаваўшы ў Версалі чай, заявіла, што ён горкі і на смак як гнілое сена. Таму доўгі час чай быў мужчынскім напоем, а дамы  ласаваіся кавай і какавай.

Слоўнічак ад пані Мышковіч  

Чай — гарбата/чай

Чайная – гарбатня/чайнАя

Травяной чай – зельная гарбата/чай з зёлак

Рождественский чай — калядная гарбата

Хлебать чай – сёрбаць  гарбату/чай

Отведать чая – паспытаць гарбаты/чаю

Чашка чая – кубак/кубачак, філіжанка гарбаты/чаю

Чай заварился — гарбата нацягнула, запарылася, заварылася/ чай нацягнуў, запарыўся, заварыўся

Чаепитие — чаяванне

Заварочный чайник — імбрык

Пані Лора тлумачыць

Імбрык — чайнік, ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для заваркі чаю. Імбрыкі на ўзор аналагічных форм  фабрычнага посуду пачалі вырабляць у канцы XIX-га — пачатку XX-га стагоддзяў пераважна ў гарадскіх і местачковых ганчарных цэнтрах. 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *