Літаратурны конкурс «Беларускі салавей»


Мэта літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”, прысвечанага 135-годдзю
з дня нараджэння Змітрака Бядулі, – адзначыць шырокай
аўдыторыяй юбілейную дату і прыцягнуць увагу да прысвечанага Змітраку
Бядулю раздзела ў рамках віртуальнага праекта Нацыянальнай бібліятэкі
Беларусі “На хвалі часу, у плыні жыцця”.
Удзельнікі конкурсу: усе жадаючыя незалежна ад узросту.
Конкурсная работа: эсэ з сюжэтнай лініяй (prequel, sequel або spin-off)
па творы Змітрака Бядулі. Сюжэт эсэ можа адлюстроўваць жыццё галоўных і
другарадных герояў, што па ўнутранай храналогіі папярэднічала б падзеям
твора (prequel) ці стала б яго працягам (sequel). У эсэ можа быць
прадстаўлена і паралельнае арыгінальнаму сюжэту развіццё падзей, дзе
сустракаюцца ўжо знаёмыя нам персанажы ці эпізоды, якія адбываліся на
другім плане (spin off).
На выбар прапануюцца чатыры творы Змітрака Бядулі: “Салавей”,
“Сярэбраная табакерка”, “Бондар”, “На Каляды к сыну”. Эсэ павінна
мець назву, быць упершыню прадстаўлена для публікацыі і адпавядаць
патрабаванням конкурсу. Дасланыя на конкурс работы не рэцэнзуюцца. Мова
эсэ – беларуская.
Тэрмін прыёму работ: з 1 па 31 кастрычніка 2021 года ўключна.
Падвядзенне вынікаў конкурсу: пераможцы конкурсу і дата
цырымоніі ўзнагароджання будуць аб’яўлены на партале www.nlb.by і ў
сацыяльных сетках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама на сайтах і ў
сацыяльных сетках інфармацыйных партнёраў.
Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнік павінен даслаць запоўненую анкету
(MS Word) і конкурсную работу (эсэ) на электронную пошту
konkurs.nlb@gmail.com з назвай файла “Прозвішча, імя ўдзельніка. Назва
літаратурнага твора”.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 19, 293 29 69, 293 27 43. Падрабязнасці шукайце на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *