Выдавецтва “Мастацкая літаратура” на Дні беларускага пісьменства
4 – 5 верасня 2021 года выдавецтва “Мастацкая літаратура” запрашае гасцей і ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства на сустрэчу з вядомымі беларускімі пісьменнікамі і супрацоўнікамі выдавецтва.
На нашай пляцоўцы адбудзецца “Паэтычны марафон”, у якім возьмуць удзел не толькі вядомыя майстры паэтычнага слова, але і паэзіі. Пры гэтым апошніх чакае прыемны сюрпрыз: кожны, хто падыдзе да мікрафона і прачытае свой любімы твор беларускай паэзіі, атрымае ад выдавецтва ў падарунак кнігу.
Апроч таго знаўцаў беларускай літаратуры чакае віктарына, якую правядуць супрацоўнікі літаратурна-мастацкіх часопісаў “Полымя”, “Нёман” і “Маладосць”. Сярод удзельнікаў віктарыны будзе разыргана падпіска на беларускія літаратурныя часопісы на першы квартал 2022 года.
На працягу двух дзён свята на пляцоўцы “Мастацкай літаратуры” будзе праводзіцца аўтограф-сесія з удзелам сучасных беларускіх пісьменнікаў.
Час правядзення мерапрыемстваў:
Аўтограф-сесіі –
04.09.2021 11.00 – 17.00
05.09.2021 10.00 – 18.00
“Паэтычны марафон” –
04.09.2021 12.00 – 13.00
05.09.2021 15.00 – 16.00
Літаратурная віктарына “Ці ведаеце вы беларускую класіку?” –
05.09.2021 12.30 – 13.30
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва «Мастацкая літаратура».