Пачынаем паціху знаёміць вас са жнівеньскім нумарам!

Пачынаем паціху знаёміць вас са жнівеньскім нумарам!🌻

Вы мелі рацыю, калі выказалі здагадку наконт тэмы школы. У нас сапраўды будзе некалькі матэрыялаў пра навучальныя ўстановы — але з розных пазіцый.

👥Напрыклад, Паліна Каралева, ужо студэнтка, падзеліцца з вамі парадамі, як палепшыць школьныя будні, каб пасля згадваць на іх са светлай настальгіяй.

🌿Напамінам жа пра тое, што ўрокі могуць быць цікавымі, будзе матэрыял Валянціны Красоўскай «Батанічная экскурсія з дастаўкай на ўрок». З усёй шчырасцю спадзяемся, што і ў вас, паважаныя чытачы, былі, ёсць і будуць такія ж цікавыя заняткі, і не толькі па біялогіі!

🗣Не засталіся ў баку і нашы юныя аўтары. Адразу два матэрыялы будуць пра тое, як пераадолець страх публічных выступаў. Спадзяемся, што вопыт Варвары Цыбулі і гісторыя Івана Лаўрыені дапамогуць вам, — бо нават калі вы зусім непублічныя асобы, адказваць на ўроках у школе — гэта таксама выступаць на публіку. Да таго ж, жыццё досыць непрадказальнае!

🦸Якраз пра непрадказальнасць на прыкладзе свайго жыцця нам распавяла Лаура Мухатжанава. У яе была магчымасць застацца вучыцца дома ў Казахстане, але яна абрала факультэт журналістыкі БДУ.

 

image.png
0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *