Жнівеньскі выпуск «Бярозкі» тым часам ужо выйшаў!

image.png

Калі вы яшчэ пад сумневамі, ці варта яго чытаць, спакушаем тым, што вас чакае ў нумары:
🤳 Каб не забывацца на беларускую мову і разам з тым цікава бавіць час, раім азнаёміцца з падборкай рэсурсаў у інтэрнеце ад Крысціны Дубаўцовай! Вы знойдзеце і ютуб-канал, і старонкі ў «ТikTok», не застаўся без увагі і Instagram — карацей, варыянтаў на любы густ!
🧚 Для тых жа, хто любіць не толькі размаўляць па-беларуску, а і спрабаваць мову на смак, пісьменніца Алена Масла падрыхтавала новую гісторыю пра Кунюсю і Янюсю! Вас чакае не толькі цікавае падарожжа разам з дзяўчатамі, але і смачныя рэцэпты ў канцы — а вы памятаеце, што гэта стравы з гісторыяй😌
🌵Будуць сюрпрызы і ў рубрыцы «Заяўка на Парнас»! Ці спрабавалі Вы глядзець на свет вачыма кактуса? Не? А вось Елізавета Салдаценка — так, і мусім вам сказаць, чытачы, што атрымалася вельмі цікава!
🌲Тым жа, каму да сэрца бліжэй паэзія, раім прачытаць верш Яны Гарбусёнак «Зона абсалютнай цішыні» — будзе не горш за прагулку вечарам у лесе!
💸 Дарэчы, калі вы апошні раз былі на вуліцы? Ці не здаралася з вамі чаго надзвычайнага? Наша аўтарка, Паліна Каралева, прыгадала адну гісторыю, якую назвала «Да грошай!» — спакушае на то, каб даведацца, дзе варта гуляць, так?😉
📺 Ну а калі вас нішто не можа адцягнуць ад прагляду цікавых відэа (нават грошы!), Антаніна Бабіна рэкамендуе паглядзець мультфільм ад Pixar «Лука» — водгук на яго размешчаны ў самым пачатку нумара 8.

Нам вельмі хацелася б, каб жнівень быў не месяцам нумар 8, а месяцам у бясконцасць, аднак гэта, на вялікі жаль, немагчыма. Разам з тым спадзяемся, што калі ў будучыні вам яшчэ трапіць жнівеньскі выпуск, вы згадалі на гэтае лета з цёплай усмешкай 🌻
Таму лічым, што гэты нумар — лепшая інвестыцыя ў добрыя ўспаміны!😌

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *