«Адзінства народа – вялікі здабытак!»
17 верасня 2021 г. у 12.00 у краме “Глобус” (г.Мінск, вул.Валадарскага, 16) адбылася кава-паўза прадстаўлення праекта, прысвечанага Году і Дню народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь – «Адзінства народа – вялікі здабытак!»
У рамках праекта была зроблена апрацоўка вялікай колькасці арыгіналаў беларускіх выданняў 20-х – 30-х гг. (“Сялянская ніва”, “Жыццё беларуса”, “Беларускі звон”, “Маланка” і інш.), якія адлюстроўваюць гістарычныя падзеі па аб’яднанню беларускіх зямель, цяжкія выпрабаванні беларускага народа ў той час. Удзельнікі мерапрыемства прадставілі накірункі рэалізацыі праекта і непасрэдна яго вынікі ў выглядзе тагачасных газет і часопісаў.
Гістарычныя артэфакты былі прэзентаваны падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў г.Капылі на пляцоўцы “17 верасня – Дзень народнага адзінства” і выклікалі вялікую зацікаўленнасць наведвальнікаў.
Амаль усе артыкулы працяты болем за простых людзей, несправядлівасцю да беларускага народа, кажучы пра беларуска-польскую зямельную “рэформу” адзначаецца “нашаму селяніну будзе тое, на што будзе панская ласка, якая апрача кіданнья беларусу крошак з польска-панскага стала ніколі далей ня пойдзе. Ды гэта і зразумела: усякаму свая сарочка бліжэй да цела – паляку польская, жыду жыдоўская, беларусу беларуская і г.д. Новы закон сягае так далёка, што ня толькі пазбаўляе наш народ права на усю зямельку, на якой дралі розгамі нашых продкаў, але нават і надзеі атрымаць яе ў блізкай будучыне”.
У ходзе мерапрыемства госці пазнаёміліся з унікальнымі выданнямі, пагарталі іх арыгіналы за кубкам кавы, убачылі пашыраную лінейку тавараў з сімволікай Рэспублікі Беларусь, якая напярэдадні свята ўжо папоўніла гандлёвую сетку “Белсаюздрук”, а таксама ўпершыню пачулі малазнаёмыя радкі вядомага беларускага паэта, знойдзеныя ў гэтых выданнях.
Апрацаваныя матэрыялы былі распаўсюджаны для шырокага выкарыстання падчас святкавання Дня народнага адзінства ў сістэме Міністэрства адукацыі, рэспубліканскіх і рэгіянальных сродках масавай інфармацыі.
У рамках праекта Міністэрствам інфармацыі пры дапамозе РУП “Белсаюздрук” выданні былі растыражаваны і ў Дзень народнага адзінства будулі прадстаўлены для шырокага кола праз сетку павільёнаў і кіёскаў па ўсёй краіне. Адначасова на светавых панэлях павільёнаў размешчаны калажы вышэйназваных выданняў.