233 гады з дня нараджэння Івана Насовіча

7 кастрычніка спаўняецца 233 гады з дня нараджэння Івана Насовіча – выбітнага беларускага дзеяча. З гэтай нагоды «Бярозка» падрыхтавала некалькі цікавых фактаў з яго біяграфіі.

  1. Большасць беларусаў ведае Івана Насовіча як аўтара самага вядомага «Слоўніка беларускай мовы». Аднак акрамя працы ў галіне мовазнаўства Насовіч напісаў багата этнаграфічных прац.
  2. Яго самай першай навуковай працай стаў слоўнік беларускай мовы «Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў, выбраных з Актаў, што адносяцца да гісторыі 3аходняй Расіі», у якім растлумачана каля 13 тыс. слоў. Гэта першы гістарычны слоўнік беларускай мовы ў нашай краіне.
  3. Супрацоўнічаў з Рускім геаграфічным таварыствам, а дакладней – з аддзяленнем этнаграфіі.
  4. Самая галоўная этнаграфічная праца Насовіча— «Зборнік беларускіх прыказак» , які выйшаў у 1867 годзе і атрымаў залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства. У ім сабрана каля 3,5 тыс. прыказак, прымавак, прыгаворак, праклёнаў, скорагаворак і інш. блізкіх да іх паняццяў.
  5. Таксама Іван Насовіч займаўся перакладчыцкай дзейнасцю. Так, напрыклад, ён пераклаў з лацінскай мовы 3-томную працу А. Тэйнера «Старажытныя помнікі, што асвятляюць гісторыю Польшчы і Літвы», у якой адлюстраваны ўзаемадачыненні Польшчы і ВКЛ, асветлена гісторыя беларускіх зямель з 1217 да 1696 г.
0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *