Мастацкія лекі для ўзнёслага настрою

Кастрычніцкі нумар «Бярозкі» ўжо хутка выйдзе ў свет. У гэтым выпуску павышаная канцэнтрацыя містычных тэм, – дзіва што, столькі чароўных падзей адбываецца ў гэты асенні перыяд! Выхад трэцяй кнігі пра Гары Потэра на беларускай мове, дні  нараджэння сусветна вядомых пісьменнікаў, загадкавыя творы якіх чытаюць ва ўсім свеце. Аднак адчуванне, што набліжаецца нешта таямнічае, ёсць не ва ўсіх. Усё ж такі надвор’е зараз не асабліва спрыяе ўзнёслым думкам.

Але ў нас ёсць выйсце! Сёння, 15 кастрычніка, дзень нараджэння ў вядомага беларускага мастака-графіка Арлена Кашкурэвіча. Яго працы ў жанры станкавай графікі неверагодна лёгкія, кранальныя, а героі – самыя розныя: моцныя духам людзі, рэлігійныя постаці, фантастычныя асобы, простыя сяляне… Спіс можна працягваць доўга, але раім ужо зараз паглядзець на нашу падборку некаторых з яго прац і натхніцца імі.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *