18.11|11.00 Прэс-канферэнцыя «Сучаснае мастацтва Беларусі: панарама праектаў і аўтарскіх практык»
18 лістапада 2021 г. у 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «Сучаснае мастацтва Беларусі: панарама праектаў і аўтарскіх практык».
І Трыенале “Канцэпт” Беларускага саюза мастакоў адбудзецца ў Рэспубліканскай мастацкай галерэе “Палац мастацтва” з 18 лістапада па 16 снежня 2021 года і прадставіць гледачам зрэз работ самых розных мастацкіх практык вядомых і маладых беларускіх аўтараў, якія актыўна працуюць сёння ў гэтым накірунку. Асобныя праекты трыенале адкрыюцца таксама на іншых пляцоўках горада ў фармаце фестываля мастацтва. Партнёрамі Беларускага саюза мастакоў у гэтым годзе выступаюць Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мастацкая галерэя М.Савіцкага, Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д.Шчамялёва, Арт-гасцёўня “Высокае месца”.
Сёння мастацтва, адлюстроўваючы сучасную рэчаіснасць, нясе ў сабе магутны зарад схаваных сэнсаў – філасофскіх, сацыяльных, іранічных, іррацыянальных… Даволі часта ідэя ідзе наперадзе выканання. Але часта і мастакам удаецца знайсці “залатую сярэдзіну”, каб таленавіта і выразна адлюстраваць глыбокую і неардынарную задумку. І тады гледачы, якія ўжо прывыклі да “гульняў розуму”, маюць магчымасць атрымаць асалоду і ад інтэлектуальных загадак, і задавальненне ад добрай адмысловай рэалізацыі.
У экспазіцыях выстаў І трыенале “Канцэпт” будут прадстаўлены як асобныя работы, так і праекты аўтараў ці груп аўтараў у розных жанрах і тэхніках выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фота, інсталяцы, відэа-арт, перформансы і іншыя мастацкія практыкі. Мы даем слова творчасці, якое адчувае сябе ўтульна па-за традыцыйнымі класічнымі рамкамі, стварае новыя формы і новыя сэнсы.
Выстава мае рэспубліканскі характар, да ўдзелу запрошаны, як прафесійныя мастакі, так і студэнты і ўсе жадаючыя, якія прайшлі папярэдні адбор Беларускага саюза мастакоў.
Удзел прымуць:
- Нецветаева Марыя Валянцінаўна – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
- Шаранговіч Наталля Васільеўна – першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў;
- Басалыга Андрэй Уладзіміравіч – намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў;
- Рэднікіна Вольга Аляксандраўна – старшыня секцыі тэкстылю Беларускага саюза мастакоў;
- Духоўнікаў Андрэй Эрыхавіч – дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва;
- Арцімовіч Іван Анатольевіч – член Беларускага саюза мастакоў, секцыя скульптуры;
- Касцючэнка Васіль Кузьміч – член Беларускага саюза мастакоў, секцыя жывапісу;
- Ясюк Ганна Аляксандраўна – загадчыца Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д.Шчамялёва.
Будзе арганізавана прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі
на YouTube-канале РУП «Дом прэсы» па спасылцы, таксама будзе магчымасць праглядзець відэазапіс па выніках мерапрыемства.
Падпісвайцеся на наш канал і выкарыстоўвайце відэакантэнт для напісання артыкулаў у сваіх выданнях.
Запрашаем да ўдзелу!
Акрэдытацыя па тэл .: 311-16-24, 311-16-32, 8 (029) 895 55 58 (Вайбер)