Шукаем зімовы настрой з «Бярозкай»
Новы год і госцейка ў хаце
З пахам хвоі, лесу і смалы,
Бляск вачэй даверлівых дзіцяці
І дарослы кожны, як малы.
Людміла Воранава
Паважаныя чытачы «Бярозкі»!
Спадзяемся, што вас гэтак жа, як і нас, радуе снежнае надвор’е, якое цалкам адпавядае зімова-святочнаму снежаньскаму настрою.
Калі ж у вас ні святочнага настрою, ні радасці ад надыхода зімы няма, запрашаем вас у наш інстаграм @bjarozka.mag: мы будзем там разам «разагравацца», каб сустрэць надыходзячыя святы з добрым настроем на надыходзячы год.
Да сустрэчы!