Падобнага досведу не існавала, мабыць, і ва ўсім свеце — Здорыкава аб Праекце абноўленай Канстытуцыі
Член Пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Людміла Здорыкава лічыць, што падобнага досведу, як Праект абноўленага Асноўнага Закона, «не існавала не толькі ў нашай краіне, але, мабыць, і ва ўсім свеце».
— Наперадзе нас чакае значная і адказная падзея — рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Праект абноўленага Асноўнага Закона можна з поўным правам назваць вынікам шырокамаштабнага грамадскага дыялогу, калектыўнай працы ўсіх беларусаў. Падобнага досведу не існавала не толькі ў нашай краіне, але, мабыць, і ва ўсім свеце, — лічыць Людміла Здорыкава. — Разумеючы ўнікальнасць гістарычнага моманту, грамадзяне актыўна падключыліся да працэсу канстытуцыйнага будаўніцтва. Ужо пасля афіцыйнага апублікавання праекта ў рамках усенароднага абмеркавання ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі паступіла каля дзевяці тысяч прапаноў ад беларусаў, грамадскіх аб’яднанняў і дзяржаўных органаў.
Магчымасць выказаць сваю думку была дадзена кожнаму, менавіта таму работа па «дашліфоўцы» дакумента не спынялася да апошняга моманту, — подкрэслівае дэпутат. — Дзякуючы неабыякавасці і актыўнай пазіцыі нашых суайчыннікаў па выніках усенароднага абмеркавання праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь выніковы варыянт папоўніўся шэрагам актуальных карэкціровак. Змястоўны матэрыял, які быў выкарыстаны экспертамі пры канчатковай дапрацоўцы праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі, у будучым стане асновай удасканалення многіх галін айчыннага заканадаўства. Важна разумець, што тыя прынцыпы, якія мы сёння закладваем у праект Канстытуцыі, вызначаць вектар развіцця краіны і грамадства на дзесяцігоддзі. Гэта — законы і нормы, на аснове якіх будуць жыць і працаваць новыя пакаленні беларусаў. Абноўленая Канстытуцыя стане падмуркам для пабудовы будучыні нашай краіны.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».