Што пачытаць у сакавіцкім нумары?

?Нешта гэтая вясна пакуль не тое каб радуе: моцны вецер не дазваляе гуляць па вуліцах, настрой на нулі, а хутка ў некага яшчэ і іспыты…
?Калі вы пазналі сябе ў гэтых радках, шукайце новы выпуск «Бярозкі» у вашых паштовых скрынях і кіёсках, бо ў ёй можна знайсці:
?дайджэст па тым, чаго часам не хапае — гармонах радасці
??гісторыю натуральнай крыніцы гармонаў шчасця — анімэ
? гайд па працы са стрэсам (каб усміхацца часцей)
?інтэрв’ю з творчымі людзьмі, што атрымліваюць ад сваёй дзейнасці задавальненне: акцёрам тэатра Дзмітрыем Цыбулькай, таленавітай спявачкай @helenameraai і блогерам @evgbzns
? вядома ж, вашыя творы ў рубрыках «Заяўка на Парнас» і «Літаратурныя старонкі»
?ну а рэдакцыя «Бярозкі», як і заўсёды, натхняецца вамі — нашымі чытачамі-зорачкамі, што ззяюць нам нават у самыя цёмныя часы!
?Да сустрэчы на старонках!
Нагадваем, у якіх кіёсках «БелДрук» набыць «Бярозку» ў Мінску:
1. вул. Прытыцкага, прыпынак «ст. м. „Каменная горка“»;
2. падземны пераход ст. м. «Пушкінская»;
3. вул. Веры Харужай, 2, прыпынак «Максіма Багдановіча»;
4. прасп. Незалежнасці, 44;
5. вул. Валадарскага, 22 / вул. Карла Маркса, 6, пам. 5Н;
6. прасп. Незалежнасці, 74;
7. прасп. Партызанскі, 150Б;
8. прасп. Незалежнасці 155/1;
9. прасп. Незалежнасці, 168В;
10. прасп. Дзяржынскага, 100;
11. вул. Гамарніка, 16;
12. вул. Янкі Лучыны, 22;
13. вул. Максіма Багдановіча, прыпынак «ст. м. „Няміга“».
