«Бярозка» наведала прадпрыемства «Mark Formelle»

Напярэдадні навучальнага года на базе ТАА «Mark Formelle» у горадзе Заслаўе адбыўся выяздны прэс-тур для прадстаўнікоў СМІ, сярод якіх былі і супрацоўнікі часопіса «Бярозка».

У першую чаргу прэсу цікавіла актуальная на сёння тэма «Школьная одежда сезона 2022/2023: тренды, особенности, производственные возможности бренда Mark Formelle». Непасрэдна гэтаму накірунку была прысвечана асноўная частка мерапрыемства. Дыректар «Mark Formelle» Алена Ткачэнка пазнаёміла прысутных з рынкам і накірункам працы прадпрыемства. Дыректар дэпартамента маркетынга «Mark Formelle» Кацярына Раманчук распавяла пра нюансы вытворчасці школьнай вопраткі, падбор тканіны. Было адзначана, што школьная форма з адзінымі элементамі распрацоўваецца індывідуальна для кожнай установы адукацыі. Пытанні і механізмы рэалізацыі рашэння зараз абмяркоўваюцца ў Міністэрстве адукацыі.

Падчас прэс-канферэнцыі адбыўся паказ варыянтаў школьнага адзення для дзяўчат і хлопчыкаў — мадэлямі выступілі навучэнцы мясцовых школ. Штогод капсулы падзяляюцца на дзве лінейкі — афіцыйна-дзелавы стыль і спартыўны. Калекцыя дапаўняецца асартыментам шкарпэткавых вырабаў. Дарэчы, падчас мерапрыемства прадстаўнікі СМІ як раз мелі магчымасць наведаць цэхі па вытворчасці шкарпэтак і калготак і пазнаёміцца з нюансамі іх вырабаў.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *