Фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» адбудзецца 23 жніўня

zyvaja_klasika.jpg

23 жніуня 2022 г. у студыі тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне» пройдзе фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».

Асноўныя мэты конкурсу – павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пошук і падтрымка таленавітай моладзі.

Сёлета ў творчых чытаннях прынялі ўдзел амаль 15 тысяч дзяцей ў чатырох узроставых катэгорыях: 1-4 класы; 5-6 класы; 7-8 класы і 9-10 класы.

Творчыя нумары,  прадстаўленыя на конкурс, адрозніваюцца багаццем вобразаў, разнастайнасцю стыляў, вылучаюцца сваёй індывідуальнасцю і адкрытасцю. 

4 ліпеня 2022 г. у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў г.Мінску прайшоў паўфінал, у якім прынялі ўдзел 30 пераможцаў абласнога і Мінскага гарадскога этапаў. 

У фінал прайшлі:

Узроставая катэгорыя I-IV класы:

  1. Дземянчук Радзіон – «Брэсцкі джяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці»,
  2. Шэрагава Мілана і Шавяка Міхаіл – «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі»,
  3. Папсуева Вікторыя – «Магілёўская гарадская гімназія №1»,
  4. Баркоў Арсей – «Гомельскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі».

Узроставая катэгорыя V-VI класы:

  1. Гаўрылаў Павел – «Расонскі Цэнтр дзяцей i моладзі»,
  2. Пінчук Паліна – «Гімназія г.Петрыкава»,
  3. Курман Аляксей – «Сярэдняя школа №2 г. Слоніма».

Узроставая катэгорыя VII-VIII класы:

  1. Наско Марыя – «Сярэдняя школа №2 г.Докшыцы»,
  2. Смелаў Уладзіслаў – «Губічская базавая школа Буда-Кашалёўскага раёна»,
  3. Бякрэнь Юльяна – «Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна»,
  4. Маркава Ганна – «Сярэдняя школа  № 35 г. Магілёва».

Узроставая катэгорыя IX-X класы:

  1. Чуткоў Аляксандр – «Рагачоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»,
  2. Казлоўская Анастасія – «Сярэдняя школа № 7 г. Ваўкавыска»,     
  3. Губанаў Максім – «Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы»,
  4. Дубоўскі Аляксей – «Гімназія № 146 г.Мінска».
0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *