9 жніўня нарадзілася вядомая беларуская пісьменніца Ларыса Геніюш
Ларыса Антонаўна Геніюш — знакамітая беларуская паэтка, пісьменніца і дзяячка нацыянальнага руху.
Нарадзілася ў 1910 годзе на тэрыторыі сучаснага Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Жыццё вымусіла яе перажыць страшныя выпрабаванні: фашысцкую акупацыю, забойства бацькі, смерць амаль усех членаў сям’і без магчымасці пабачыць іх у апошні раз з-за асуджэння савецкімі органамі на 25 гадоў. Сярод вязняў Ларысу Геніюш клікалі «Маці», яе вершы называлі «глюкозай», завучвалі іх напамяць, як малітвы. З часам Ларысу разам з мужам рэабілітавалі, і тады яна пачала актыўна публікавацца. Трагічны лёс паэткі адлюстроўваецца ў яе творчасці, аднак яе творы ўсё роўна прапітаны любоўю і каханнем, святлом і цеплынёй.
Прапануем вам некаторыя з іх:
- Краю мой
- Зжылася з зямлёю, у дрэвы ўрасла
- Благаславенны край наш
- Не сумуйце, дзецюкi, вясною
- Адна ёсць толькі ў свеце Беларусь…
- Ягады
- Пад нашым небам чыстым і сінім…

