Не шкадуйце добрых слоў!

Не шкадуйце добрых слоў!
Нагадаўшы, што ў свой час мне было прысвоена званне «Журналіст-настаўнік», мяне папрасілі расказаць, як у «Астравецкай праўдзе» працуюць з кадрамі, дзе бяруць журналістаў, хто і як іх вучыць рамяству.
І ўзгадалася…
Рэдактарам газеты “Астравецкая праўда” мяне, 30-цігадовую , прызначылі ў снежні немагчыма далёкага і такога ж складанага для ўсіх 1992 года. Не таму, што вызначалася аргнізатарскімі здольнасцямі ці мела асаблівыя лідарскія якасці, – проста больш не было каго. Праз 26 гадоў, у красавіку 2019-га, я папрасіла заснавальнікаў адпусціць мяне на больш спакойную і творчую пасаду карэспандэнта: хацелася нарэшце напісаць гісторыю “Астравецкай праўды”. Першая частка кнігі “Праз гады і газетныя старонкі” пабачыла свет у гэтым годзе, цяпер працую над другой.
У першай частцы кнігі прыведзены дадзеныя ўсіх супрацоўнікаў, якія прайшлі праз газету “Астравецкая праўда” (першапачаткова – “Бальшавіцкі арганізатар”, потым – “Сталінская праўда”) за 80 гадоў яе існавання. Палічыла: маіх, тых каго прымала на работу, – роўна паўсотні. Не для ўсіх з іх журналістыка стала справай жыцця, а работа ў “Астравецкай праўдзе” – адметнай вехай біяграфіі. Для некага рэдакцыя была часовым прыстанішчам, “перавалачным пунктам”. Іншыя з цягам часу разумелі, што памыліліся ў выбары прафесіі, – і сыходзілі ў іншую сферу. Здаралася, што памылялася я , – і даводзілася развітвацца… Нехта пакідаў рэдакцыю па аб’ектыўных прычынах, ішоў далей і вышэй, шукаў сваю сцежку, пра нагодзе дзякуючы за навуку. Нехта развітваўся без жалю ці з крыўдай у сэрцы. Людзі розныя, жыццё непрадказальнае…
Але ўсе яны – мае птушаняты…
 
Працяг чытайце ў наступным нумары. 
 
0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *