Карлюкевич: «Я назваў бы даволі шмат аўтараў, чые кнігі павінны як можна хутчэй прыйсці ў школу»
Напярэдадні пачатку навучальнага года і Дня пісьменства Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі і дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч у студыі тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне» выказаў сваё меркаванне аб пісьменніках, аб класіцы, аб літаратуры.
«Пра лепшае, што ёсць у беларускай літаратуры»:
— Я назваў бы даволі шмат аўтараў, чые кнігі, мне здаецца, павінны як можна хутчэй прыйсці ў школу, чые кнігі выклікаюць увагу крытыкаў, пра іх пішуць у мас-медыя, іх адзначаюць у тым ліку і нацыянальнай літаратурнай прэміяй, што вельмі прэстыжна для пісьменнікаў. Я хацеў бы назваць раман Мікалая Іванавіча Чаргінца, які на працягу гадоў чатырох-пяці, што пішуць у друку, гэта «Аперацыя «Кроў» — пра дзіцячы фашысцкі канцлагер. Гэта вельмі жудасная, жахлівая тэма. Я думаю, што яна супадае і з той палітыкай, якая ўкладзена ў Год гістарычнай памяці, і з тымі ідэямі, якія вырашаюць і грамадскія, дзяржаўныя інстытуты. У першую чаргу Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь па высвятленню новых, скажам так, адрасоў генацыду.
Я назваў бы такога, можа быць, не вельмі раскручанага, гаворачы сённяшнім слэнгам, пісьменніка, як Алесь Мікалаевіч Бадак. Нядаўна выйшла яго кніга «Ідэальны чытач» — гэта проста выключна цікавая кніга прозы. Яна літаральна год-паўтара. Гэта кніга апавяданняў, аповесцяў, дзе фактычна выкладзены апошнія дзесяцігоддзі ў лёсе нашага сучасніка. Можа быць, яна не вельмі гучная па сваіх задачах, але з пункту гледжання мастацкага яна бездакорная. Дарэчы, у яе ўвайшла аповесць для падлеткаў Алеся Бадака «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца». Такі загаловак, такая назва даволі прыцягальная. Яна вельмі кароткая — літаральна 40-50 старонак. І мне здаецца, прачытаўшы гэты твор, можна будзе меркаваць не только пра Алеся Бадака, але і пра лепшае, што ёсць у беларускай літаратуры.
«У нас дзве дзяржаўныя мовы». Почему белорусы так мало читают на белорусском языке?
— На самой справе, гэта кансалідаваная праца і ўсяго грамадства, і органаў дзяржаўнага кіравання, і дзяржаўнай сістэмы адукацыі, і ў першую чаргу Саюза пісьменнікаў Беларусі. Мы нядаўна стварылі Савет па рабоце з творчай моладдзю, які ўзначаліла вядомая тэлевізійная журналістка і аўтар ужо амаль цэлага дзясятка дэтэктыўных, прыгодніцкіх раманаў Ганна Чыж-Літаш.
Я хацеў бы вось што дадаць: мы сапраўды не павінны баяцца таго, што наш кніжны рынак, наша мастацкая прастора адкрытыя. І ў нас заканамерна пры ўмове, што ў нас дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская, у нас чытач у значнай ступені чытае літаратуру на рускай мове. Гэта бачна і па статыстыцы. І мы ж не можам гэтаму супрацьдзейнічаць штучна. Нам проста трэба разумець, што ў фармаце палітыкі нашага дзяржаўнага кнігавыдання павінна выбірацца лепшае з той літаратуры, якая ствараецца і за мяжой.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне».