Пісьменнік Алесь Бадак: высокая літаратурная ўзнагарода прынясе мне натхненне

Добруш паволі вяртаецца ў звычайнае, размеранае жыццё. Але яму ніколі не забудзецца маштабнае, высокае, хвалюючае свята — Дзень беларускага пісьменства. Лепшыя пісьменнікі атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды —нацыянальныя літаратурныя прэміі. У галіне паэзіі за кнігу «Уладар ветру» ушанаваны паэт Алесь Бадак:

aa0bcf6e7acdf510a68503b0f80daecd.jpg

— Сапраўднае адчуванне, глыбокае асэнсаванне высокай узнагароды, думаю, прыйдзе да мяне пазней. Калі вярнуся дадому і сяду за працоўны стол. Любая адзнака стымулюе, і гэтая, безумоўна, абяцае прынесці добрае натхненне. На самай справе я многа чытаю, а пішу значна менш. Доўга дапрацоўваю творы, яны абавязкова павінны вылежацца. Бо вельмі пакутую, калі верш ужо надрукаваны, а там ёсць што ўдасканаліць. Відаць, паўплывала тое, што шмат гадоў маю дачыненне да рэдактарскай справы. У зборніку, за які атрымаў Нацыянальную літаратурную прэмію, выбраны лепшыя творы за многія плённыя гады, у тым ліку і зусім новыя вершы. А галоўная канцэпцыя маёй кнігі  чалавек і вялікі свет. Якімі мы павінны быць у вялікім свеце і якімі каштоўнасцямі трэба кіравацца.

Як дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура», Алесь Бадак расказаў, што на Дзень беларускага пісьменства выдаўцы стараюцца прывезці як мага больш разнастайнай літаратуры. Прадстаўляюць не толькі навінкі, хаця і яны іграюць ключавую ролю. Але і кніжкі мінулых гадоў, дарагія не па кошце, а па сваёй рэдкасці, бо з тыражоў засталіся адзінкі.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «СБ. Беларусь сегодня».

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *