ДА МІКРАТАПОНІМАЎ

ДА МІКРАТАПОНІМАЎ

На слыху з дзяцінства знаёмыя словы:

У іх назвы рэчак, палёў і азёраў.

— Завулак Садовы, сцяжынка Лясная, —

Любімыя назвы я ўсё паўтараю.

Гісторыі попел з цаглінак змятаю,

Тапонім бяру і ў далонях люляю.

Хоць з грэчаскай мовы, ды толькі знаёмы,

Часткова забыты воблік вясковы.

Культурную повязь хавае крыніца:

У страчаных назвах багацце таіцца.

Яго перадаць пакаленням, вядома,

Мне дапаможа суседзяў размова,

Казкі, легенды, дзядулі, бабулі,

Кніжных паліц, што гады не кранулі,

Мудрыя, трапныя, вечные словы.

З імі заручаны побыт вясковы:

Праца, заняткі, абсяг, краявіды,

Пакава, Глушнева крыху забыты.

Варкіны пожні адкрыем нанова,

Там Каўшаватае, тут Дубавое.

 

 

Дар’я Герасіменка

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

 

Падпісныя індэксы “Бярозкі”:

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *