ЭКАЛОГІЯ — ПОБАЧ
Экалогія даўно стала адной з самых «хадавых» тэм: усе ведаюць, што чалавецтва нарабіла ўсякага непрыемнага для планеты і, каб ёй дапамагчы, трэба выкарыстоўваць
менш пластыку ды больш ездзіць на ровары. Рэгулярна мы чуем нешта пра павышэнне
ўзроўню акіяна і самыя розныя забруджванні. Гэта турбуе, зразумела. Але ж, калі чытаеш пра нешта настолькі глабальнае і складанае, з’яўляюцца ў асноўным дзве думкі:
1) «Акіяны, канешне, шкада, але наколькі гэтыя праблемы датычацца мяне?»;
2) «Што я, такі маленькі чалавек, магу зрабіць з такой велічэзнай праблемай?».
Каб стала прасцей, можна паменшыць радыус сваёй турботы. Замест акіяна даведацца пра стан і каштоўнасць бліжэйшага возера ці рачулкі. Замест моднай эка-прадукцыі звярнуць увагу на мясцовыя традыцыі і ініцыятывы, што спрыяюць экалогіі.
Побач заўсёды ёсць нехта, хто садзіць дрэвы, ці прыбірае смецце, ці перапрацоўвае
непатрэбныя рэчы ў нешта цікавае. Побач ёсць арганізацыі, што даследуюць экалагічныя змены тут і зараз і прыдумляюць рашэнні. Трэба толькі азірнуцца і пабачыць.
А што ж можна зрабіць? Самае простае — распавесці!
Тады кожны з нас даведаецца неверагодна многа пра тое, у якім стане экалогія навокал і што можна зрабіць зараз. Можна натхніцца на свой праект ці далучыцца да
ўжо існуючага і нават проста перадаць веды далей, робячы праблему актуальнай для
большай колькасці людзей.
Пра што?
- Прысвечаныя экалогіі праекты ў школах ды іншых установах, валанцёрскія ініцыя-
тывы, мерапрыемствы, ахоўныя арганізацыі, навуковую дзейнасць вакол цябе;
- экалагічныя традыцыі ды звычкі ў тваёй сям’і, раёне, вёсцы ці горадзе;
- мясцовых аматараў экалогіі — ад бабулі, якая вяжа дыванкі са старой адзежы, да
навукоўца, які пільнуе рэдкія віды птушак;
- прыродаахоўныя зоны побач, як яны працуюць і што ў іх карыснага;
- значэнне навакольных прыродных рэсурсаў для чалавека, іх змены апошнім
часам;
- жывёл і расліны ў тваёй мясцовасці пад пагрозай вымірання, ды што будзе, калі
яны знікнуць.
У якой форме?
- Эсэ, замалёўка;
- агляд-экскурсія;
- інтэрв’ю;
- ды хоць вершы!
Падзяліцеся з «Бярозкай» сваім экалагічным досведам!
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы “Бярозкі”:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры