Вершы пра прыроду

ХІТРЫ ВЕТРЫК

Зоркі, як і людзі,

Любяць ціха пець,

У нябесным крузе

Ярка зіхацець,

Шпарка сыпаць іскры,

Блікі, прамяні…

Ці не ветрык хітры

Вее ў вышыні?

Развінае крылы

Лёгкія свае

І ў знаёмым рытме

Ціхенька пяе?

 

БУДЗЕМ РАЗАМ

Неяк вечарам лісток

Заляцеў пад свежы стог

Як пад коўдру.

Будзем разам уначы

Зоркі яркія лічыць,

Метэоры.

 

ДУМКІ

Полем жытнім

Ці лугам зялёным

Аб Радзіме

Мне думаць заўсёды:

На змярканні,

На ранішнім золку,

З камарамі

Увечар і ў спёку.

 

У СТРАІ

Волаты-дубы стаяць

Як узброеная раць.

Ствол у латах.

І спакойна ў цішыні,

Быццам воіны ў страі,

Пазіраюць.

Герман Трацэўскі

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

 

Падпісныя індэксы “Бярозкі”:

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *