19 снежня 2022 года адбылася прэс-канферэнцыя «Гісторыя і сучаснасць беларускай літаратуры на старонках беларускіх часопісаў»

19 снежня 2022 г. у 12.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да 100-годдзя часопіса «Полымя», на тэму: «Гісторыя і сучаснасць беларускай літаратуры на старонках беларускіх часопісаў».

Удзел прынялі:

  • Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч – Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар Выдавецкага дома «Звязда»;

  • Бадак Алесь Мікалаевіч – дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура»;

  • Шніп Віктар Анатольевіч – намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» – галоўны рэдактар часопіса «Полымя»;

  • Саверчанка Іван Васільевіч – дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар;

  • Амосава Юлія Уладзіміраўна – галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;

  • Казапалянская Наталля Міхайлаўна – рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя»;

  • Касцючэнка Наталля Мікалаеўна – галоўны рэдактар часопіса «Нёман»;

  • Алейчанка Юлія Аляксандраўна – рэдактар аддзела паэзіі і крытыкі часопіса «Маладосць».

Пасля грамадзянскай вайны паўстала праблема арганізацыйнага і прафесійнага аб’яднання «пралетарскіх пісьменнікаў», як тады называліся творцы слова. Тым больш што ў літаратуру ішло новае пакаленне маладых ад «станка і плуга», якое хацела вучыцца і якому было ў каго вучыцца. Беларускую літаратуру «высокага мастацкага накірунку» прадстаўлялі Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны. Таму выхад першага нумара «Полымя» – часопіса літаратуры, палітыкі, культуры, эканомікі і публіцыстыкі (пазней «публіцыстыка» заменена на «гісторыю») – стаў адметнай з’явай у культурным жыцці рэспублікі. Выдаўцы «Полымя» аб’явілі чытачам, што нацыянальнае адраджэнне – гэта не лозунг і не самамэта, а лепшы спосаб далучыць працоўных рэспублікі да будаўніцтва сацыялістычнага ладу.

Першую вокладку часопіса «Полымя» аформіў мастак Міхась Філіповіч. Першыя дзесяць год (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш. У 1932—1941 гадах часопіс выходзіў пад назвай «Полымя рэвалюцыі». Першым галоўным рэдактарам яго быў прызначаны Платон Галавач (1932—1933). У гады Вялікай Айчыннай вайны выданне часопіса было прыпынена. Адноўлена ў студзені 1945 года.

У ліку галоўных рэдактараў “Полымя” былі вядомыя пісьменнікі: Міхась Лынькоў, Іван Мележ, Пятрусь Броўка, Максім Танк, Кастусь Кірэенка і нш. З ліпеня 2021 года галоўным рэдактарам часопіса працуе Віктар Шніп. За 100 гадоў выйшла 1118 нумароў часопіса “Полымя”.

На сённяшні дзень у часопісе існуюць рубрыкі “Паэзія”, “Проза”, “Навуковыя публікацыі”, “Крытыка і літаратуразнаўства”, “Згадкі”, “Дзённікі”, “Штрыхі да партрэта”, “Постаці”, “Пошукі і знаходкі”, “Спадчына”, “Эпісталярый”, “Братэрства”, “Галасы свету”, “Культура мовы”,  “Краязнаўства”, “Кнігарня” і іншыя, у якіх адлюстроўваецца сучасны літаратурны працэс.

Падрабязней у відэа.

06:45 Пачатак.

07:05 Шніп Віктар Анатольевіч. Аб часопісу “Полымя”. 100-годдзе часопісу: новыя падыходы, новы дізайн, змест.

09:45 Поздравления от Натальи Качановой.

12:05 Аб гісторыі і сучаснаці беларускай літаратуры на старонках беларускіх часопісаў.

15:45 Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч. Аб гісторыі часопісу “Полымя”, уклад часопісу ва ў беларускую літаратуру.

18:35 Аб прасторы імёнаў, што стварылі традыцыі беларускай літаратуры.

21:00 Аб пашырэнні тыражу часопісу “Полымя”.

21:40 Аб неабходнасці чытання беларускіх часопісаў.

23:15 Бадак Алесь Мікалаевіч. Аб аўтарах, што друкаваліся у “Полымя”. Аб гісторыі часопісу.

26:55 Аб літаратурных часопісах ў Беларусі: роля, неабходнасць і мэта друку.

30:55 Саверчанка Іван Васільевіч. Аб часопісу “Полымя”, рэдакцыі, узроўні.

32:25 Як рабіўся часопіс “Полымя”.

34:00 Аб ідэалогіі.

35:30 Аб мэце часопісу.

36:10 Амосава Юлія Уладзіміраўна. Аб захаванні асобнікаў часопісу ва ў фондах НБР.

42:55 Аб літаратурным аб’яднанні “Маладняк”.

44:25 Казапалянская Наталля Міхайлаўна. Аб часопісе “Полымя”: традыцыі, рубрыкі, матэрыял для друку.

47:05 Імёны папярэднікаў.

48:15 Костюченко Наталья Николаевна. Поздравление журналу «Полымя».

48:55 О журнале «Нёман»: история, тематика, направления деятельности.

50:15 О печатающихся в журнале классиках белорусской литературы. История журнала. О том, что ждет читателей на страницах журнала: актуальные темы, авторские тексы, новые произведения.

55:35 Алейчанка Юлія Аляксандраўна. Аб часопісу “Маладосць”: напрамкі дзейнасці, дызайн, публікацыі, рубрыкі.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *