БЯЗБОЛЬНЫ КРОК ДА ЭКАЛОГІІ

БЯЗБОЛЬНЫ КРОК ДА ЭКАЛОГІІ

Ранняя восень, напэўна, мой любімы час. Усё вакол быццам створана з мёду, і паветра пранізана сонцам. Яно не спальвае, а ахутвае і праз цёплыя абдымкі развітваецца да наступнай сустрэчы. Усё ж як шмат успамінаў было створана пад пільным поглядам летняга неба! Пырскі возера, смак салодкай кукурузы, россып яблыкаў і бясконцая беспрычынная радасць… Я перапоўнена.

Першы месяц восені яшчэ не жорсткі і халодны, вецер не зрывае шапкі.Але ўсюды ў горадзе ўжо можна заўважыць змены. Галоўнае прыгледзецца,і прыкметы новай пары пакажуць сябе.Напрыклад, кавярня. Улетку чарга стаяла за ліманадам і іншымі прахалоднымінапоямі. Цяпер жа барыста нават не пытаецца пра лёд. Ён ведае, што ўсе ідуцьда яго па каву і гарбату, каб сагрэцца.Ды і столікі на вулічнай тэрасе пустуюць.Восенню, нават цёплай, людзі аддаюцьперавагу любавацца пейзажамі празакно. Напэўна, гэта нешта падсвядомае.

Ветлівы барыста працягвае мне шкляначку і нагадвае пра трубачкі, накрыўкі,карыцу і іншыя бонусы, якія можна ўзяцьсамому. Але, уся ў спешцы, столік самаабслугоўвання я ігнарую. І ўжо на лесвіцы расплачваюся за паспешлівасць.Няўдалы абцас або няўважлівасць, алецяпер кававы ўзор распаўзаецца пакашулі. Непрыемна, але сярод эмоцыйняма злосці. Толькі шкадаванне і запозненая думка, што накрыўку для кавыўсё ж такі варта было ўзяць.Хоць, можа, і без пластыкавага клапана абыдуся. Адзенне — з плямавыводнікам або без — адмыецца, а восьнакрыўка раскладацца будзе даўжэй,чым я пражыву.

Як бачыце, у сучасным свеце прадумана ўсё да найдрабнейшых дэталяў. Вядома, дзеля камфорту і бяспекі чалавека. А што з прыродай? Хто паклапоціцца пра яе? Гэта парадокс, але тое, што карысць для чалавека, часта выходзіць бокам лясам, палям, азёрам і небу. Нават гэта накрыўка… Узяла б я яе і забылася пра пралітую каву. Пасля выкінула і пайшла далей. А падарожжа небяспечнай накрыўкі б толькі пачалося. І, на жаль, чакала б яе не станцыя па сартаванні смецця. Грамадскія скрыні як сіроты, іх змесціва трапляе на звалку, і ніхто не клапоціцца пра адрозненні паперы, шкла, пластыку. Дзесьці там яны ляжаць, зваленыя ў кучу, да таго часу, пакуль у іншым месцы не адкрываюць новы палігон для адходаў. А ўсё гэта можна было б перапрацаваць.

Я вельмі трапятліва стаўлюся да сваіх малюнкаў. Але не таму, што зацыклена на аднойчы створаным накідзе. Творчыя няўдалыя парывы заўсёды адношу ў зялёныя скрыні, якія знаходзяцца непадалёк ад грамадскіх прыпынкаў. І сплю спакойна, упэўненая ў тым, што выкарыстанай мной паперы дадуць новае жыццё пасля перапрацоўкі. Можа, хтосьці больш таленавіты намалюе шэдэўр ці няўмелы, але старанны партрэт аднаго з бацькоў. На самай справе кожны можа паклапаціцца пра прыроду, як яна тысячагоддзямі дапамагала чалавеку. Варта толькі абзавесціся карыснымі звычкамі, напрыклад

  • калі вы любіце купляць напоі ў кафэ, бярыце сваю шматразовую шклянку або тэрмас;
  • спісаныя сшыткі, непатрэбныя канспекты здавайце ў макулатуру (гэта можна зрабіць нават у сваёй школе);
  • устрымайцеся ад набыцця пластмасавай прадукцыі (трубачкі, шкляначкі, пакеты і інш.);
  • бярыце з сабой шопер, калі ідзяце ў краму;
  • выкарыстоўвайце шматразовую бутэльку для вады і кантэйнеры для ежы;
  • не выкідвайце старую вопратку. Яе можна здаць у сэканд-хэнд або

дабрачынны фонд;

  • пазбягайце набыцця аднаразовага посуду;
  • эканомце электраэнергію і ваду (напрыклад, калі чысціце зубы, не забудзьцеся выключыць ваду) і г. д.

Маленькімі крокамі на шляху да вялікай мэты. І ўсе гэтыя, здавалася б, дробязі могуць сур’ёзна паўплываць не толькі на свет, але і на людзей вакол вас. На шчасце, дабро таксама заразнае. Кожны раз, калі робіце што-небудзь для абароны прыроды, уяўляйце чарапашку ў адкрытым акіяне, якая ў думках дзякуе вам за магчымасць свабодна дыхаць.

Валянціна Кавальчук

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы “Бярозкі”:

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *