Заяўка на Парнас. БУКЕТ БЕЛАРУСІ

БУКЕТ БЕЛАРУСІ
Я збяру ў сваім сэрцы букет Беларусі,
Гэты крохкі кавалачак роднай зямлі,
Як цёплы ўспамін аб малой радзіме
Для кожнага з нас, дзе б мы ні былі.
Беларусь — гэта плёскат блакітных азёр,
Рэк празрыстасць і сінь небасхілу,
І жывая краса, прыгажосць васількоў,
Што людзям надае непамерную сілу.
Золата хваляў жытнёвых палёў,
Свежы пах канюшыны ў лузе —
Гэта сімвал багацця краіны маёй,
З працавітасцю моцны вузел.
Чырвань кветак шыпшыны, як кропелькі
шчасця,
Сярод сакавітай зеляніны быцця.
І папараць-кветка, што кожны шукае
Для здзяйснення надзей маладога жыцця.
Атрымаўся букет, як я і хацела,
І я сапраўды ім, сябры, ганарусь,
Бо ў гэтай рабоце чытаюцца словы,
Словы ад сэрца: «Я люблю Беларусь!».
Анастасія Жуковіч,
9 «Б» клас, СШ № 101 г. Мінска
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы “Бярозкі”:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры
