АНОНС 1 НУМАРА
Месца. Пра пошук сябе
Распавядаем пра экападарожжа ў дзіўнае месца – Мёры. У цэнтры Мёрскага раёна размяшчаецца адна з найважнейшых славутасцяў краю-Балота Ельня. Якія цуды і экстрымальнасці творыць прырода-вы можаце даведацца ў нашым новым матэрыяле.

Hist. Нарожданы з трох вёсак
На ўскраіне Гомельскай вобласці знаходзіцца пасёлак Акцябрскі. Пра яго цяжкую гісторыю чытайце на старонках нумара!

Успаміны. Васіль Зуёнак пра часопіс “Бярозка”
Васіль Васільевіч прапанаваў свае ўспаміны пра часопіс, якія не прачытаеш нідзе. Пісьменнік распавёў пра творчасць і жыццё «Бярозкі» ў 1970-я і нават даслаў свой рукапіс. Успаміны Васіля Васільевіча надзвычай каштоўныя, калі ўлічыць, што творца плануе напачатку чэрвеня сустрэць 88-ыя народзіны.

Заяўка на Парнас. Верш
Чытайце цудоўны верш “Сон” на старонках нумара.

Думаць вершы. Творы
Часопіс «Бярозка» працягвае друкаваць цыкл твораў навучэнцаў устаноў адукацыі г. Мінска, якія прынялі ўдзел у літаратурнай гасцёўні «Думаць вершы». Творы былі прысвечаны падарожжам. Асноўная мэта конкурсу стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей дзяцей і падлеткаў і ўдасканалення іх літаратурных талентаў. У гэтым нумары друкуем твор Аляксанды Казловай, якая атрымала на конкурсе дыпломы.

Праектар. Погляд на мультыплікацыю Міядзакі праз 22 гады
Пра тое, як жанр глыбінных сэнсаў прадстаўлены ў японскай анімацыі, чытайце ў матэрыяле Кацярыны Корань.

Дайджэст. Фестываль ледзяных скульптур
З першым снегам па ўсім свеце праходзяць фестывалі ледзяных скульптур. Найбуйнейшыя форумы належаць Алясцы, Кітаю і Расіі. Але Беларусь не саступае: некалькі разоў падобныя конкурсы праводзілі ў Батанічным садзе Мінска. У гэтым матэрыяле раскажам, чым адрозніваюцца паказы лядовых статуй у розных краінах свету і як прыняць у іх удзел?

Месца. У чым візітная картка Віцебска?
Вашай увазе падборка клікбэйтаў, якія можна было б выкарыстоўваць, каб прыцягнуць увагу турыстаў.

Гісторыя поспеху. Жыццё жывёл поруч з людзьмі
2023 у Беларусі аб’яўлены годам міру і стварэння. Але дабрыня пачынаецца з малога і залежыць ад нашых учынкаў. Мы вырашылі даведацца больш пра тых, хто займаецца выратаваннем і дапамагае жывёлам на бязвыплатнай аснове ў мікрараёне Сокал.

Літаратурныя старонкі. Ты—мне, я – табе
У гэтай рубрыцы вы можаце пазнаёміцца з літаратурным творам таленавітага беларускага аўтара-Галіны Пшонік.

Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы “Бярозкі”:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры
