Узнагароды Мінінфарма атрымалі супрацоўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі
За высокі прафесіяналізм, добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабісты ўклад у папулярызацыю нацыянальнай культуры і мастацтва, рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, правядзенне тэлевізійных эфіраў найважнейшых падзей культурнага жыцця краіны, урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным святам, супрацоўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі атрымалі ўзнагароды Мінінфарма.
Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь аб’яўлена:
· рэдактару галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсарскага цэнтра Аляксандру Мойскаму;
· прадзюсару выканаўчаму галоўнай дырэкцыі тэлеканала ”Беларусь 3“ генеральнага прадзюсарскага цэнтра Ганне Панцялеевай.
Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
· намеснік дырэктара – загадчык аддзела музычных і літаратурна-мастацкіх праграм дырэкцыі канала ”Культура“ генеральнага прадзюсарскага цэнтра Беларускага радыё Навум Гальпяровіч;
· спецыяльны карэспандэнт аддзела рэдактараў галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсарскага цэнтра Алена Спірыдовіч.