З апошняй парты

Ледзяны свет  славутага казачніка

Ала Фёдараўна Васюковіч, настаўніца рускай мовы і літара- туры з г. Докшыцы, распрацавала ўрок па казцы «Снежная  каралева»:

Напэўна, няма ў свеце чалавека, якому не было б знаёма імя дацкага казачніка Ханса Крысціяна Андэрсена. Чароўны свет яго казак скараў і скарае сваім чараўніцтвам і паэтычнасцю.

На поўначы Еўропы, пад вялікім Скандынаўскім паўвостравам, ёсць яшчэ адзін, які называецца Ютландыя. На ім размешчана Данія — маленькая скандынаўская краіна. У Даніі нарадзіўся і пражыў усё жыццё вялікі казачнік Ханс Крысціян Андэрсен. Яго казкі знаёмыя нам з дзяцінства.

Андэрсен нарадзіўся ў 1805 годзе ў сям’і шаўца і прачкі. Чытаць і пісаць ён навучыўся толькі ў 10 гадоў. Невялікія п’есы пачаў ствараць яшчэ ў дзяцінстве. Жыў Андэрсен вельмі бедна. Літаратурныя заробкі былі адзінай крыніцай прыбытку. Яго творы друкаваліся не адразу. Крытыкі ў адзін голас казалі, што казкі Андэрсена нецікавыя ні дарослым, ні дзецям.

Усё жыццё Ханс Крысціян быў вельмі самотны. Толькі за два месяцы да смерці з англійскай газеты ён даведаўся, што яго казкі належаць да найбольш папулярных ва ўсім свеце. Андэрсен быў чалавекам незвычайным, не падобным да іншых. Ён бачыў жыццё, як ён сам казаў, «праз чароўнае шкло». А самае галоўнае — ён умеў дарыць людзям радасць. Што можа быць лепш! Гэта талент, які дадзены не кожнаму. Усяго Андэрсен напісаў каля 170 казак.

Адна з самых вядомых — «Снежная Каралева». Прапануем вам згадаць твор славутага казачніка (а можа і прачытаць упершыню) і выканаць некалькі цікавых заданняў ад Алы Фёдараўны.

Размясціце падзеі казкі ў храналагічным парадку

  1. — Чаго ты хныкаеш? — запытаўся ён у Герды. — У! Якая ты зараз непрыгожая! Мне ані не баліць!.. Фу! — закрычаў ён раптам. — Гэтую ружу точыць чарвяк! Якія гідкія ружы!
  2. Сані двойчы аб’ехалі плошчу, а Кай імкліва прычапіў да іх свае саначкі і памчаў.
  3. І вось яна пайшла ў сад, дакранулася сваім кійком да ўсіх ружовых кустоў і тыя, якія стаялі ў квеце, так усе і сышлі глыбока-глыбока ў чорную зямлю.
  4. За акном луналі сняжынкі; адна з іх, досыць буйная, упала на край кветкавай скрыні і раптам пачала расці.
  5. Лодку зносіла ўсё далей. Герда сядзела спакойна ў адных панчохах, — чырвоныя чаравічкі яе плылі за лодкай.
  6. На другі дзень яе апранулі з ног да галавы ў шоўк і аксаміт і дазволілі ёй гасцяваць у палацы колькі захоча. Дзяўчынка магла б жыць тут вальготна, але яна стала прасіць, каб ёй далі воз з канём і чаравічкі.
  7. Але раптам люстэрка так перакасабочылася і затрымцела, што вырвалася ў іх з рук, паляцела на зямлю і разбілася ўшчэнт.

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы “Бярозкі”:

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *