Заяўка на парнас
Моц песні
Чаму на сэрцы радасць?
Святла так шмат вакол?
Дык гэта ж песня мамы
Напоўніла прастор!
Чаму зямля чарнее?
Сляза цалуе скронь?
Забраў нябачны злодзей
Святло душы ў палон.
Гады паўзуць, cівеюць,
А песні не чуваць.
І тут у небе сінім
Жаўрук пачаў спяваць.
На свет ярчэй зірнулі
Пралескі ўздоўж раллі,
І рэчкі зазырчэлі,
І кветкі расцвілі.
Сляза расінкай стала
На лузе ля ракі,
А постаць ліхадзея
Схавалася ўначы.
І зноў на сэрцы радасць!
Святла так шмат вакол!
Зноў шчаснай песняй мамы
Напоўніўся прастор!
Арцём Новікаў,
8 «Б» клас, СШ № 31 г. Магілёва
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы “Бярозкі”:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры