Працягваецца прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія»
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь запрашае пісьменнікаў – аўтараў літаратурных твораў, якія былі выдадзены ў 2022 годзе, прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія».
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
· «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі»,
· «Лепшы твор прозы»,
· «Лепшы твор драматургіі»,
· «Лепшы твор публіцыстыкі»,
· «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства»,
· «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»,
· «Лепшы дэбют».
Згодна з пунктам 12 Палажэння аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія», заяўкi на ўдзел у конкурсе прымаюцца Мiнiстэрствам iнфармацыi да 1 красавіка года, у якiм праводзiцца конкурс, ад фiзiчных асоб – аўтараў твораў або iх афiцыйных прадстаўнiкоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкiх арганiзацый, рэдакцый СМI, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i навуковых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры i лiтаратуразнаўства.