Прэс-канферэнцыя «Патрыятызм праз мову: любоў да Радзімы пачынаецца з маленства»

20 лютага 2023 г. у 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня роднай мовы на тэму: «Патрыятызм праз мову: любоў да Радзімы пачынаецца з маленства».

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.

 

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

 

                                      П. Панчанка

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Адным з найважнейшых складнікаў культурнага кода нацыі і патрыятычнага выхавання з’яўляецца нацыянальная мова, якая выступае не толькі ў якасці сродку камунікацыі, але галоўнага элемента культуры, сімвала нацыянальнай свядомасці, падмурка нацыянальнай ідэнтыфікацыі, гістарычнай памяці, сродку захавання і перадачы сацыяльнага вопыту, а значыць і асновай кансалідацыі нацыі.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Захаванне традыцыйных духоўных каштоўнасцей і выхаванне патрыятызму з’яўляецца адным з важных напрамкаў нашай краіны. Гэта аснова жыццяздольнасці дзяржавы, які выступае ў якасці ўнутранага мабілізуючага рэсурсу развіцця грамадства, актыўнай грамадзянскай пазіцыі асобы, гатоўнасці яе служэння на карысць Айчыне. Фарміраванне патрыятызму немагчыма без ведання гісторыі народа, яго культуры і мовы.

На прэс-канферэнцыі спікеры, пад мадэратарствам Віктара Іванавіча Іўчанкава, прафесара кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ, доктара філалагічных навук, адказалі на пытанні: ці ёсць зацікаўленнасць роднай мовай моладдзю? Як папулярызуецца беларуская мова сёння? У чым асаблівасць нашай мовы? Што неабходна рабіць, каб прасоўваць родную мову? І гэтак далей…

Удзел прынялі:

Іўчанкаў Віктар Іванавіч – прафесар кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ (мадэратар);

Капылоў Ігар Лявонавіч – дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа», кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

Саверчанка Іван Васільевіч – дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар;

Караткевіч Вячаслаў Іванавіч – начальнік упраўлення маніторынгу якасці адукацыі, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі»;

Шніп Віктар Анатольевіч – намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» – галоўны рэдактар часопіса «Полымя»;

Шапран Наталля – галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова»;

Канановіч Аляксандр Віктаравіч – адказны сакратар часопіса «Бярозка».

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы “Бярозкі”:

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *