Заяўка на парнас
Ноты вясны
Дзень ужо пабольшаў,
Палі пацямнелі.
Паляцелі ў вясну
Зімовыя арэлі.
Лёд на рэчцы падняўся,
Ціўкаюць сініцы.
Доўга люты злаваўся —
Страціў рукавіцы.
Сонейка прачнулася —
Неба расцвіло.
У вясны квяцістае,
Гуллівае крыло.
Дзіяна Шукурава,
7 «Д» клас, СШ №28 г. Гродна
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы “Бярозкі”:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры