ПРАВІЛьныя вершы, або ЗАРЫФМАВАНЫЯ ПРАВІЛЫ

ЧАМУ ТАК?

Маша ў сшытку напісала —

Гэта ўсім засвоіць           

Назаўсёды трэба:

Стас ілгаў, Алена лгала,

З хлебам аржаным

І да ржанога хлеба.

А чаму, мо’ хто з вас скажа,

Напісала гэтак Маша?


З І ЦІ БЕЗ І?

Калі словы на мг, мк і мч пачынаюцца,

То да іх наперадзе і прыстаўляецца

І правільна трэба пісаць:

Імгненне, імкненне, імчаць.

А пасля прыставак на гук галосны

І перад м знікае.

 Малы і дарослы

Пры пісьме не павінны ўжо ў тым

памыляцца,

Што патрэбна «памкнуцца» пісаць і

«прымчацца».

Анатоль ЗЭКАЎ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *