Я ГЛЯДЖУ НА СОНЦА
Я гляджу на сонца. А яно, здаецца, глядзіць на мяне і слепіць вочы. Я адчуваю, як кратар маіх зрэнак вывяргае каханне.
Адчуваю сябе неверагодна смелай і камусьці патрэбнай.
Мой любімы жоўта-аранжавы пераліў перадвячэрняга неба размалёўвае яскравай гуашшу твары мінакоў і шэрых дамоў.
Я адчуваю насланнё, знаходзячыся тут. І не магу апісаць яго. Гэта быццам нейкая справа, неадпраўлены ліст, які пакутуе паміж старонак старой кнігі, хаваючыся ад чужых вачэй.
У пошуках паштовай скрыні для адпраўлення чараўніцтва, якое так хочацца нарэшце даставіць свайму атрымальніку, я кідаюся па неабсяжным горадзе, начыста забыўшыся, як ён павінен выглядаць.
Мой атрымальнік
ці гэтая скрыня.
Я ўжо і не памятаю.
Мае валасы ўюцца і пераліваюцца на сонцы. Вецер гуляе з імі, разносячы водар лімону і мёду па ветры. Такім я ўяўляю сабе пах лячэння і выздараўлення.
Рукавы паліто ўсімі сіламі спрабуюць атуліць мае заледзянелыя пальцы. Але, усвядоміўшы сваю бездапаможнасць, шчыльная тканіна толькі мацней прыціскае да сябе.
Хустка пяшчотна прылягае да шыі. Я давяраю яе дотыкам. Так і праўда становіцца нашмат цяплей.
Прамяні сонца ў апошні раз слізгаюць па дахах шматпавярховак і саступаюць месца змроку. Часу, калі ажываюць духі ўспамінаў і разносяцца па вузкіх вулачках нашых душ.
Можаш не зачыняць дзверы на замок.
Яны ўжо тут.
Папраўляйся, Зямля.
Я прынясу табе цёплае малако.
З карыцай, як ты любіш.
Валянціна Кавальчук

