АНОНС 3 НУМАРА

Марафон. Распавядаем пра тое, што канкрэтна вымушае кінематаграфістаў змяняць сталыя гісторыі. А яшчэ пра мультфільм «Піліпка», які з’явіўся на кінастудыі «Беларусьфільм» у 2012 годзе.  Прачытаннем беларускай народнай казкі заняліся рэжысёр Таццяна Кубліцкая  і сцэнарыст Дзмітрый Якутовіч. Арыгінал перанёс шмат змен, але героі і асноўная сюжэтная лінія засталіся ранейшымі.

Успаміны. Алесь Бельскі пра свій творчы шлях і часопіс «Бярозка». Алесь Бельскі — доктар філалагічных навук, прафесар, лаўрэат Літаратурнай прэміі  імя Івана Мележа, галоўны рэдактар часопіса «Беларуская мова і літаратура».

Заяўка на Парнас.  Чытайце апавяданне “Найлепшы падарунак для мамы” на старонках часопіса.

Культурная хроніка. Гераіня артыкула — мастачка Соф’я Пятровік. Напярэдадні новага года выстава яе прац упрыгожыла Дом прэсы. Паразмаўляць з Соф’яй было справай гонару і жаданнем са свайго боку данесці да чытача, што такое сапраўднае сучаснае мастацтва. А для гэтага нумара рэдакцыя часопіса зрабіла падборку прац таленавітай мастачкі. Атрымаймайце эстэтычную асалоду!

Адраджэнне. Сярод лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне» — ваенна-патрыятычны клуб «Рысь» воінскай часці 3214 унутраных войскаў МУС. Такога высокага прызнання клуб удастоены за актыўную дзейнасць па ваенна-патрыятычным выхаванні падлеткаў.  У гэтым матэрыяле мы пагаварылі з кіраўніком клуба “Рысь”.

Hist. Адкуль пайшлі паны ў вёсцы Хальч? Распавядаем, што азначае гэтае месца і якую легенду адной сям’і яно хавае.

З апошняй парты. Нішто так не збліжае чытача з аўтарам, як дзённікавыя раманы. Чытаць іх — усё адно, што адчуваць сябе побач з пісьменнікам, пражываць з ім частачку жыцця. Аўтар распавядае пра дзённікі Янкі Брыля і Віктара Шніпа, а яшчэ пра тое, чым яны яму так спадабаліся.

Гісторыя поспеху. NEVIKA пра свой творчы шлях.

Літаратурныя старонкі. Ты—мне, я – табе. У гэтай рубрыцы вы можаце пазнаёміцца з літаратурным творам таленавітага беларускага аўтара-Галіны Пшонік.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *