ЛЮДЗЯМ НЕАБХОДНА Ў НЕШТА ВЕРЫЦЬ, ІНАКШ ЯНЫ ЗВАР’ЯЦЕЮЦЬ

Нехта верыць у рэінкарнацыю, таму што яго мозг адмаўляецца прымаць факт непазбежнай смерці і спрабуе засцерагчы сябе. Вось і прыдумвае мільёны прычын і місій, дзякуючы якім можна аддаліць гэта душагубнае мерапрыемства. Нехта так любіць жыць, столькі не паспеў зрабіць і сказаць, столькі жадае дасягнуць, выправіць і паправіць, што яму мала аднаго жыцця, трэба яшчэ хоць трошкі часу, што ён пачынае верыць у перараджэнне, уздымаючы сябе на месца фенікса.

Камусьці дастаткова веры ў сябе, а для кагосьці ён сам — цэлы свет, таму ён выбірае верыць ва ўсявышняга. Нехта лічыць, што Бог — гэта і ён, і нейкая тайская чарга, і кулі, і кветкі, і Сусветны акіян, што ён кожная вайна, слязінка, кропля крыві, што Бог — гэта ўсё. І ўсе гэтыя згубныя падзеі — барацьба Бога з самім сабой.

Нехта верыць у фей, каб у неабходны момант яны асвяцілі схаваны ў цемры твар. Ці ў паралельныя сусветы, мабыць, нават жадае збегчы ў адзін з іх, які здаецца найбольш прывабным, дзе ўсё інакш.

Некаторыя вераць у лёс, у тое, што ўсё даўным-даўно наканавана звыш і бессэнсоўна спрабаваць нешта змяніць. А нехта давяраецца Таро: таму, што будучыню можна прадказаць, але на яе заўсёды можна паўплываць.

Любоў. Каханне. Вось тое, у што верыць кожны. І неабавязкова гэта будзе менавіта рамантычнае пачуццё. Гэта можа быць платанічнае пачуццё да флоры і фаўны, да мастацтва, да родзічаў, да сябе, да Бога. Мне больш падабаецца слова «любоў», яно здаецца мне больш пачуццёвым, высокім і каштоўным.

Некаторыя вераць у звышнатуральнае, а іншыя клічуць іх дзіўнымі ды дурнымі. А ім падабаецца казыатаць сабе нервы, шукаючы жахлівыя твары-маскі ў цемры.

А мне здаецца, неважліва, хто ў што верыць, бо галоўнае не звар’яцець

Польза Міхалёнак

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *