Думаць вершы

Сіла ўяўлення

Пад небам хмурным, быццам бы мурашкі,

За шчасцем хутка носіцца народ,

І кожны мае шэраг думак вельмі важкіх,

І кожны мае важных спраў на цэлы год.

А варта толькі мне заплюшчыць вочы —

Прыдумаю я цэлы новы свет,

І, быццам зоркі ў небе цёмнай ноччу,

У галаве заззяе тысяча планет.

Я апынуся ў полі беласнежным

Спякотным летам, лежачы ў цяні,

Не перашкодзяць ні адлегласці, ні межы,

Не затрымаюць нават горада агні.

Палёт душы маёй няма чым затрымаць,

Бо немагчыма паланіць саму свабоду,

Не хопіць слоў, каб шчыра ўсхваліць прыроду,

Што маю я магчымасць уяўляць.

Вера Васільева, 6 клас,

СШ № 223 г. Мінска імя Іона Солтыса;

творчы кіраўнік Вольга Макарэвіч,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *