Мая бяда
Ой, братцы, не магу маўчаць,
Хачу вам нешта расказаць!
Са мною здарылася бяда:
Ёсць цацка ў мяне адна,
Што замяніла мне бацькоў,
Адбіла ўсіх маіх сяброў,
Не дае рабіць урокі,
Хадзіць ў кіно, скакаць у скокі.
Не бачу я сваю сястру,
Размоў з дзядулем не вяду,
Бабулі не дапамагаю,
А з цацкай той усё гуляю…
Калі іду ў школу я,
Машын вакол мяне няма.
Не бачу колер светлафора.
Ёсць толькі цацка — проста гора!
Злуюцца на мяне дарма.
Кажу: «Невінаваты я!
Ва ўсім прычына толькі ён —
Любімы новенькі смартфон».
Я пасля доўгага чакання
Не ўяўляю з ім расстання,
Ён і ў мроях, і ў сне,
Дапамажыце, братцы, мне!
Ульяна Шыдлоўская,
6 клас, СШ № 15 г. Мінска