Заяўка на Парнас
Спелы яблык
Цішыня і ні душы.
Слухаю, як у цішы
Спелы яблык
Глуха плюх у баразну.
Раніцай яго знайду
Ледзь азяблым.

Квашаная капуста
Заўтра будзем квасіць мы сваю капусту,
Хай яе прыхопіць сённяшні мароз.
Перасыплем соллю, морквай, кменам густа
І дабавім потым рук сваіх цяпло.
І капуста ў бочцы пад драўляным кругам
Хуценька, старанна квасіцца пачне.
А калі закончыць, смачна зварым бульбу:
— Дзякуй, восень, — скажам, — прыхадзі яшчэ!
Герман Трацэўскі,
7 «А» клас, СШ № 105 г. Мінска
