Заяўка на Парнас

ЭХ, РОДНЫЯ СЛОВЫ-СЛАВУЛЬКІ!

Лета. Канікулы…
Радасці cтолькі!
Сустракай, бабулька, —
Не бачыліся колькі!

Стаіць на парожку,
Слязу выцірае.
Сваю любімку
З радасцю вітае!

Раніца ў вёсцы —
Пеўнікі спяваюць.
Тут жа адбывацца
Цуды пачынаюць…

«Унучачка, пабудкі,
Малачка прынесла!».
Ускочыла, прысела —
Пад ложак залезла.

Дзе тыя пабудкі?
Можа, за акенцам?
Смяецца бабулька:
«Бяры палаценца.

Пабудкі — то прабуджэнне,
А ты на карачкі —
Шукаць разуменне!».

«Карачкі? Што гэта?» —
У бабулькі пытаю.
Хахоча ізноў
З мяне тут старая!

«Стаіш каля ложка,
Пабудкі шукаеш —
Паставу такую
Народ так называе.

Каптурык надзень
І на вуліцу — гэць!
Ідзем маленькі цуд глядзець!».

Каптурык? Што гэта?
У паніцы я!..
Смяецца бабулька:
«Гарэза мая!»…

І так кожны дзень
На радзіме бабулькі
Вітаю я родныя словы-славулькі!

Марыя Шчарбіна,
Гудзевіцкая СШ, Мастоўскі раён

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *