«Рысь» i прэмiя ад прэзiдэнта

Сярод лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне» — ваенна-патрыятычны клуб «Рысь» воінскай часці 3214 унутраных войскаў МУС. Такога высокага прызнання клуб удастоены за актыўную дзейнасць па ваенна-патрыятычным выхаванні падлеткаў. Усяго ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў дзейнічае 17 ваенна-патрыятычных клубаў, якія функцыянуюць на тэрыторыі злучэнняў і воінскіх часцей. «Рысь» — першапраходзец: клуб быў створаны 3 кастрычніка 2021 года. Цяпер яго выхаванцамі з’яўляюцца больш за 160 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія вучацца абараняць Радзіму і быць патрыётамі. Колькі сур’ёзнай працы стаіць за за высокай узнагародай? Ці цяжка займацца з дзецьмі і гадаваць з іх патрыётаў і будучых абаронцаў Радзімы? Што прыцягвае сюды падлеткаў? Каб атрымаць адказы на гэтыя пытанні, мы адправіліся ў воінскую часць № 3214.

Ідэйным натхняльнікам і ініцыятарам стварэння ваенна-патрыятычных клубаў у нашай краіне два гады таму выступіў кіраўнік дзяржавы. Прапанова прэзідэнта за лічаныя месяцы была рэалізавана міністрам унутраных спраў генерал-лейтэнантам міліцыі Іванам Кубраковым і камандуючым унутранымі войскамі генерал-маёрам Мікалаем Карпянковым.

Кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба «Рысь» маёр спецназа Руслан Шыг заўважае, што пры стварэнні клуба ніякіх цяжкасцей не ўзнікла нават на першапачатковым этапе, а высокіх вынікаў удалося дасягнуць за даволі кароткі тэрмін. Ніякай мэтанакіраванай работы па атрыманні прэміі не праводзілі, а проста працавалі згодна з указам, палажэннем і вызначанымі мэтамі.

Працяг чытайце ў 3 нумары часопіса.

Ангеліна Варатынская

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы “Бярозкі”:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *