Адноўленая хатынь: жывая памяць беларусаў
Нацыя не можа існаваць без агульнага мінулага. Там, дзе ёсць павага да продкаў, дзе не губляюцца традыцыі, там і еднасць народа. Гэта як крэда: памятаючы пра тое, што адбылося, працаваць для светлай будучыні. Пра гэта казаў яшчэ Бярдзяеў: «Калектыўная памяць адрознівае культуру ад цывілізацыі». Тактыка дапамагае гісторыі не станавіцца цыклічнай, а пакуль людзі прытрымліваюцца гэтых правіл, пройдзеныя ўрокі гісторыі застаюцца вывучанымі.
На жаль, не ўсе гэта разумеюць, а памяць шмат дзе сціраецца. Аднак Беларусь не спяшаецца ўпадабляцца навакольным краінам. Тэма Вялікай Айчыннай застаецца для нас асабліва важнай праз колькасць ахвяр. Кожны ведае яшчэ са школы, што ў гады Вялікай Айчыннай аддаў сваё жыццё кожны трэці жыхар Савецкага Саюза, а з беларусаў загінуў кожны сёмы. Агульная колькасць ахвяр вайны на тэрыторыі нашай краіны — 2,2 мільёна чалавек. Пра крывавыя лічбы памятаюць у любым куточку Беларусі: ад Заходняга Буга да Нёмана, ад Дзвіны да Прыпяці. Гады вайны сталі часткай радаслоўнай амаль кожнай сям’і. Подзвігі нашых дзядоў і бабуль перадаюць старэйшыя малодшым з вуснаў у вусны. І ў кожнага свая асаблівая гісторыя. Столькі розных люзей парадніла адна мэта і, што страшна, — адзіны лёс…

Сярод іх былі і жыхары маленькага аграгарадка Лапаціна на Палессі, у Пінскім раёне. Вяскоўцаў абараніў Дзмітрый Ягоравіч Трэмасаў. Толькі падумаць — 70 з нечым гадоў людзі гаварылі пра невядомага ананімнага война, які мужна абараняўся ў бітве на рацэ Стыр і дапамог саратнікам перабрацца на іншы бераг, каб выратавацца. Але ж зусім нядаўна герою пашчасціла застацца ў памяці народа: за справу ўзяўся райвыканкам. Зараз на радзіме Дзмітрыя Ягоравіча ўсталяваны прыгожы помнік, які адкрылі зусім нядаўна, у год гістарычнай памяці 3 ліпеня. У той спякотны дзень шмат людзей сабралася разам, каб ушанаваць подзвіг барацьбіта. Была праведзена ўрачыстая Незапыленае 5 цырымонія, у час якой да мемарыяла паклалі кветкі, згадалі біяграфію мужнага салдата. Да мерапрыемства дыстанцыйна далучылася нават яго дачка. Яна падзялілася з гасцямі свята сямейнымі ўспамінамі. Сумна прызнаць, але тое, што здарылася з Дзмітрыем Ягоравічам, сапраўдны цуд. А колькі яшчэ імёнаў так і засталося ў векавым забыцці…
Але ж памяць не абмяжоўваецца лакальна — гэта сапраўдны народны здабытак. Дастаткова праехаць у той жа пінскі парк. У яго цэнтры размясціўся Вечны агонь. Прырода захоўвае пакой 6 абаронцаў горада, які адным з першых быў акрываўлены фашыстамі ў 1941. Людзі бачаць агонь кожны раз, калі прыходзяць адпачыць, напрыклад, з сям’ёй. Таму ў пінчукоў захоўваецца добрая традыцыя згадваць кошт шчаслівага жыцця не толькі 9 Мая. Акрамя манумента, горад багаты на іншыя помнікі і мемарыяльныя шыльды, прысвечаныя асобам вайны, мясцовым легендам Веры Харужай, Івану Чуклаю. Таксама ўсталяваны вялікі комплекс у гонар партызан. Вечныя агні гараць па ўсёй рэспубліцы. Адзін з іх гарыць на ўсходзе ў Гомелі, побач насыпа-ны курган. У гэтым горадзе Вечны агонь з’явіўся адным з першых на тэрыторыі Беларусі.
Найбольшым па масштабе, канешне, будзе агонь у сталіцы. Манумент Перамогі — сапраўдная зорка ваеннага патрыятызму, кульмінацыя пачуццяў. Колькі дарог перасякае яго, і колькі разоў мінакі нявольна згадваюць усё, што звязана з тымі буйнымі і цёмнымі часамі, калі Мінск, які квітнеў, быў амаль знішчаны. Магутны помнік суразмерны толькі з гонарам беларусаў за сваіх продкаў. Нават на выйсці з метро усталяваны велізарны вянок, які свеціцца ўдзень і ноччу, а станцыя так і называецца — «Плошча Перамогі».

Сапраўды ў краіне шмат жалобных месцаў, якія становяцца культавымі, агульнанацыянальнымі. Там, дзе яны, няма ніякіх спрэчак, толькі яднанне ў маўклівай салідарнасці. У небяспечныя гады вайны знішчальнікі зусім не скупіліся на здзекі з мірных жыхароў. Гэта былі ваенныя злачынствы катастрафічных маштабаў. Боль за загінулых не сціхае ніколі, толькі трансфармуецца ў новыя напрамкі.
Хатынь — месца, якое прыходзіць першым у галаву, калі беларусы згадваюць пра бесчалавечнасць фашыстаў. Сімвал бязлітаснасці, страху і жудаснага пакарання за нявіннасць. 149 чалавек без прамядлення былі адпраўлены ў пекла, а вёска знішчана немцамі, быццам бы яе і не існавала.
Таму яе аднаўляюць ажно ў тры этапы…
Працяг чытайце на старонках «Бярозкі»!
Дар’я Вярэніч
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
