Каму мы абавязаны будучыняй

Беларусь не проста краіна ў цэнтры Еўропы. Самабытныя і шматвяковыя традыцыі перадаюцца з пакалення ў пакаленне, а ўнікальныя прыродныя ландшафты трапляюць на паштоўкі. Азёры, лясы, неабсяжныя палі або пакрытыя мохам сцяжынкі становяцца пляцоўкай для здымак кінафільмаў, прычым рэжысёрскія групы з усяго свету прыязджаюць у так званы Смалявуд, каб напоўніць кінакарціну не графікай, а сапраўднай прыродай, якая дыхае і квітнее. Такой наша краіна стала праз больш чым сем дзясяткаў гадоў пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. І, вядома, помнікі гэтай трагедыі можна знайсці ў гарадах, вёсках і самых аддаленых ад сталіцы населеных пунктах.

У 2016 годзе ў Віцебску на сцяне жылога дома з’явілася мемарыяльная шыльда, прысвечаная палкаводцу, двойчы Герою Савецкага Саюза Івану Баграмяну. З яго імем звязаны шэраг гучных аперацый, якія шмат у чым наблізілі вызваленне Беларусі. У афіцыйнай характарыстыцы старэйшыя па званні называлі Івана Хрыстафоравіча адказным, а таксама адзначалі, што ён з тых камандуючых, хто ідзе ў наступ разам з байцамі, а не адседжваецца ў адноснай бяспецы. Менавіта за подзвігі на фронце Іван Баграмян ўпершыню атрымаў званне Героя Савецкага Саюза. Другі раз узнагароджанне адбылося ў пасляваенны час за ўнёсак у абарону краіны.

Дарэчы, узнагароду такога ўзроўню, як той казаў, давалі не за прыгожыя вочы. Зацверджана яна была ў 1934 годзе, і ўсяго сем ураджэнцаў Беларусі двойчы трапілі ва ўрачыстыя спісы. Першым стаў Сяргей Грыцавец — добраахвотны ўдзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Ён кіраваў знішчальнікам І-16, пазней узначаліў пятую эскадрыллю. Да канца вайны на рахунку Сяргея Грыцаўца было каля 30 перамог, і ўжо ў 1939 годзе яму прысвоілі званне Героя Савецкага Саюза. Таксама лётчык праявіў сябе ў ходзе баявых дзеянняў у Манголіі на рацэ Халкін-Гол: здзейсніў 138 вылетаў, удзельнічаў прыкладна ў 30 паветраных бітвах і збіў 12 варожых самалётаў. У 1939 годзе маёру Сяргею Грыцаўцу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза другім разам.

Як паказаў прыклад Івана Баграмяна, найвышэйшае званне ўручалі і ў пасляваенны час. Напрыклад, касманаўту Пятру Клімуку, які здзейсніў тры палёты агульным лікам 78 дзён. У 1973 годзе камандзір сувязного экіпажа быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза, а ў 1975 годзе стаў ім другі раз. Аднак маглі не толькі ўручыць  узнагароду, але і пазбавіць звання. Гэта здарылася з чырвонаармейцам з Узбекістана Цішэнбаем Карабаевым, якога доўгі час лічылі загінулым. У 1944 ён і яшчэ 10 байцоў цэлыя суткі абаранялі пасёлак Руднены ў Латвіі ад наступу немцаў. Усе савецкія салдаты ў абароне загінулі, і кожнаму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Але ў 1952 годзе стала вядома, што …

 

Працяг чытайце ў №5 за 2023 год.

Кацярына Корань

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы “Бярозкі”:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *