Анонс майскага нумара

Май – месяц, багаты на святы і важныя даты ў гісторыі нашай роднай Беларусі, якія мы не абышлі ўвагай. Асноўнай тэмай нумара стала ПАМЯЦЬ. Памяць і гістарычныя факты пра боль і жудасць з боку фашыстаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. 

 

«Адноўленая хатынь: жывая памяць беларусаў». Там, дзе ёсць павага да продкаў, дзе не губляюцца традыцыі, там і еднасць народа. Гэта як крэда: памятаючы пра тое, што адбылося, працаваць для светлай будучыні. Тэма Вялікай Айчыннай вайны застаецца для нас асабліва важнай. Хатынь — месца, якое прыходзіць у галаву, калі беларусы згадваюць пра бесчалавечнасць фашыстаў.  

«Спектакль «Блиндаж». Наша мэта – навучыць падлеткаў памятаць…». Калектыў «Бярозкі» заўсёды імкнецца размаўляць з чытачом, таму вельмі рады мы і матэрыялам з аналагічным пасылам. Так, на старонках майскага нумара знаёмім моладзь з пастаноўкай “Бліндаж” Камернага драматычнага тэатра. Рэжысёр-пастаноўшчык Наталля Башава ў інтэрв’ю падзялілася мэтай і ідэяй гэтага спектакля. Запрашаем прачытаць матэрыял Ангеліны Варатынскай і, канешне, наведаць гэту пастаноўку. 

«Тэт-а-тэт з чытачом». Калі вы сачыце за часопісам «Бярозка» ў сацыяльных сетках, то ведаеце, што мы рэгулярна праводзім творчыя канферэнцыі з нашымі чытачамі. Напярэдадні Дня друку знакамітыя тэле- і радыёвядучыя, блогеры і калектыў супрацоўнікаў часопіса “Бярозка” сустрэліся з навучэнцамі гімназіі №61 г.

Мінска. Нагадваем вам, шаноўныя вучні і настаўнікі школ Мінскага раёна, шукайце сябе на старонках майскага нумара «Бярозкі». Як і абяцалі, мы надрукавалі лепшыя фота і пытанні з нашых сустрэч. Будзем спадзявацца на вашыя водгукі і актыўнасць у будучым. 

 

«Што пачытаць? 4 фэнтэзі-творы сучасных аўтараў». За апошнія некалькі год цікавасць маладога пакалення да класічная літаратуры значна знізілася. Затое ў сацсетках усё большую папулярнасць набіраюць блогі з аглядамі сучасных кніг у жанры фэнтэзі. У гэтым матэрыяле мы не толькі раскажам вам пра сучасных аўтараў Беларусі і Расіі, але і праілюструем іх творы з дапамогай штучнага інтэлекту.

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы “Бярозкі”:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *