Тэт-а-тэт з чытачом

Май багаты на святы. Так, журналісты друкаваных СМІ, тэлебачання і радыё адназначылі свае прафесійныя: 5 мая — Дзень друку, 7 мая — Дзень супрацоўнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Напярэдадні свят знакамітыя і папулярныя беларускія тэле- і радыёвядучыя, блогеры, і калектыў супрацоўнікаў часопіса «Бярозка» сустрэліся з навучэнцамі гімназіі № 61 горада Мінска.

Выдатная сустрэча прафесіяналаў і тых, хто марыць стаць журналістам, адбылася ў Прэс-цэнтры Дома прэсы. Тэма: «Дыялог пра моц слова паміж прафесіяналамі ў сферы журналістыкі і падлеткамі». Мадэратарам так званага круглага стала стаў кіраўнік Прэс-цэнтра Дзмітрый Варанюк. З першых хвілін афіцыйная сустрэча ператварылася ў цёплую гаворку паміж сябрамі.

Першай пра свой шлях у журналістыцы расказала вядучая «Нашых навін», праграмы «Трывожная кнопка», рэдактар праграмы «Наша раніца» на тэлеканале АНТ Марына Мароз.

—  Да прафесіі журналіста я пачала рыхтавацца яшчэ падчас вучобы ў школе. Праўду кажучы, вучылася я меней, чым прымала ўдзел ва ўсіх конкурсах, якія праводзіліся ў маёй школе, раёне. Ведаеце, словы пра тое, што трэба брацца за любую працу, якая тычыцца вашай будучай прафесіі, насамрэч праўдзівыя. Вы ўжо зараз пачынаеце рабіць свае першыя крокі. Менавіта зараз, пакуль вы з’яўляецеся вучнямі, напрацоўваеце базу ведаў для сваёй будучай прафесіі. Я, дарэчы, нарадзілася ў Брэсце. Менавіта там і атрымала вышэйшую адукацыю журналіста друкаваных СМІ. Тады я і пачала працаваць на мясцовым тэлебачанні. Спачатку проста пісала сцэнарыі, сустракала гасцей і нават дапамагала аператарам насіць штатыў. І гэта не павінна вас сароміць ці пужаць. Ніхто і ніколі не прыходзіць у прафесію адразу стопрацэнтна падрыхтаваным. Тэорыя і практыка — розныя рэчы. У кожнай прафесіі трэба спачатку папрацаваць, набіць гузы, каб стаць сапраўдным профі. Не бойцеся рабіць правільныя крокі насустрач сваёй будучыні.

А далей папулярная тэлевядучая Марына Мароз прыехала на практыку ў Мінск, пачала працавать на тэлеканале АНТ, дзе і працуе вось ужо пяць гадоў.

А пасля былі пытанні да тэлевядучай. Моладзь цікавілася, як навучыцца не хвалявацца.

— Вы павінны ведаць, што хвалююцца нават самыя дасведчаныя тэлевядучыя. Колькі б ні было эфіраў, заўсёды ёсць хваляванне. Самы адказны момант падчас эфіру — гэта хвіліна да пачатку. За гэтыя 60 секунд вы павінны прывесці ў парадак голас, праверыць свой знешні выгляд, прачытаць тэкст, добра размясціцца ў дыктарскім крэсле і яшчэ паспець зрабіць тысячу спраў. І толькі пасля эфіру можна ўдыхнуць на поўныя грудзі і ўсміхнуцца таму, што добра выканалі справу. 

 

Працяг чытайце ў №5 за 2023 год.

Фота з архіва Прэс-цэнтра

Ганна Савуткіна

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы “Бярозкі”:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *