На Купалле
Сонца села за гарою,
У небе зоркі ззяюць.
Льюцца песні над ракою,
Вянкі адплываюць.
А дзяўчаты-прыгажуні
Сёння быццам ружы
Апрануты у касцюмы,
Вытканыя ў сцюжу.
Вышывалі рукі маці
Узор адмысловы,
На спадніцы і кашулі
Арнамент мясцовы.
Фартух ззяе белізною
З яскраваю аздобай,
Стан абвіты паясочкам
З доўгаю махрою.
Ночка цешыцца з расою,
Сэрца замірае.
Плыве песня над вадою,
Агонь дагарае.

Анастасія Кулікова,
9 «Б» клас, СШ №28 г. Гродна
